Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Пятрок і Сцепаніда Багацькі як тыповыя прадстаўнікі свайго пакалення
     Я лічу, што Васіль Быкаў — вельмі шчыры і таленавіты беларускі пісьменнік. Яго творы адлюстроўваюць прыгожасць і магутнасць напіай роднай мовы. Гэтаму пісьменніку давялося зведаць усе жахі Вялікай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў змагаўся супраць фашыстаў, быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях.
     Ён бачыў, як паміраюць людзі. Васіль Быкаў піша пра вайну, паказвае яе такой, якой яна была на самай справе: жорсткай, бязлітаснай. Яго творы перакладзены болын чым на пяцьдзесят моў свету.
     У 1982 годзе пабачыла свет аповесць «Знак бяды». Галоўнымі героямі сталі Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Я лічу, што яны тыповыя прадстаўнікі таго часу. Іх лес закранула рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна. Усё жыццё героі працавалі, але так і не пабудавалі свайго шчасця. Сцепаніда і Пятрок на пражыццё зарабляюць потам і крывёй. Калі яны былі маладыя, то марылі мець сваю зямлю. Пасля рэвалюцыі ім дастаецца невялікі надзел. Раней гэта зямля належала пану Яхімоўскаму. I Сцепанідзе неяк няёмка браць тое, што належала другому, бо «на чужым і дармовым шчасця не будзе»: Сумленне не дае Петраку і Сцепанідзе спакою. Яны працуюць ад ранку да позняга вечара, але лес не мае дітасці.
     Сцепаніда і Пятрок маюць розныя характары, на аднолькавыя падзеі яны рэагуюць па-рознаму.
     Сцепаніда — звычайная беларуская сялянка. Яна вельмі актыўны чалавек. Пасля рэвалюцыі стала членам камітэта беднаты. Сцепаніда прагне ведаў, паважае адукаваных людзей, лічыць, што яны дапамагаюць яе вёсцы. Жанчына мае чулае сэрца і душу. Яна заўсёды дапаможа чалавеку ў бядзе. Калі раскулачвалі Лявона Багацьку, Сцепаніда збірала подпісы ў яго абарону, паслала мужа ў Мінск да Чарвякова, каб той дапамог. Але старшыня ЦБК Беларусі памёр. Яна выступав супраць насілля. Калі пачалася вайна, Сцепаніда адразу вырашыла змагацца з фашыстамі і паліцаямі. Яна не вельмі здзівілася, калі даведалася, што некаторыя з яе аднавяскоўцаў перайшлі на бок немцаў. Сцепаніда крадзе ў фашыстаў вінтоўку, не дае ім малака. Хаця яе могуць забіць, яна чым можа перашкаджае ворагу.
     У адрозненне ад сваей жонкі, Пятрок — ціхі і набожны чалавек. Ён ніколі не зробіць дрэннага другому. У час вайны Пятрок спрабуе прыстасавацца да немцаў і паліцаяў. Ён гоніць самагон для сваіх «аднавяскоўцаў», дагаджае фашыстам. Не, Пятрок не супрацоўнічае з ворагам, гэта не здрада Радзіме. Ён хоча выжыць. Але ў выніку герой не вытрымаў. Ён гаворыць паліцаям усё, што думае пра іх. Хоць Пятрок слабахарактарны, але ў апошнюю хвіліну знаходзіць у сабе сілы выказаць свае пачуцці, крыўду, гонар.
     На прыкладзе жыцця Петрака і Сцепаніды Васіль Быкаў адлюстраваў лес цэлага пакалення беларусаў. Кожны чацвёрты беларус загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны... Шмат было гераічнага... Але ў сваей аповесці пісьменнік паказаў нам звычайных сялян без зброі ўруках.