Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Маральная дэградацыя Міколы Роўбы ў аповесці Васіля Быкава "Аблава"
     Аповесць «Аблава» — гэта першая спроба ў беларускай мастацкай прозе паказаць жыццё спецперасяленцаў. Да апошняга часу гэта была закрытая тэма. У асобных месцах твор В. Быкава не падуладны аналізу, бо кожны радок — гэта соль на раны.
     Звернемся не да галоўнага героя твора, а да Міколы Роўбы — яго сына. Давайце прасочым, як жа адбывалася дэградацыя асобы Міколы.
     Напачатку, здаецца, рос сумленны, кемлівы хлопец: любіў прыроду, дапамагаў бацьку па гаспадарцы, добра вучыўся. Менавіта ён параіў бацьку набыць малатарню. Стаўшы камсамольскім актывістам, змагаўся з «рэлігійным дурманам», стараўся заўзята і дамогся, каб выключылі з камсамола лепшага сябра толькі за тое, што юнак не паздымаў у сваей хаце абразы: «Камсамол такіх ашукальнікаў сцірае ў парашок». I Міколка, відаць, сціраў, таму і не быў высланы разам з бацькам пад Котлас. Фанатычна верачы ў той час у непагрэшнасць правадыра ўсіх народаў, цвёрда засвоіўшы яго ілжэлозунг «сын за бацьку не адказвае», упэўнена ішоў да ўлады і рабіў кар'еру, не пагарджаючы ніякімі метадамі, нават арганізаваў аблаву на роднага бацьку. Калі ўважліва ўчытацца ў пяты, заключны раздзел аповесці, то можна заўважыць, што Хведар Роўба гіне як ахвяра таго часу, гіне ад безвыходнасці, аднак сваей «добраахвотнай» смерцю па-бацькоўску не дазваляе роднаму сыну Міколу пакласці на душу яшчэ большы грэх. У апошнія гадзіны жыцця ён як бы хоча яшчэ і яшчэ раз дапамагчы сыну: «Бедны Міколка!... I яму во лезці сюды! Мусіць, аднак, не ад салодкай жызні!»
     Бацька задумваецца: як жа так сталася, што сын ператварыўся ў нелюдзя? Па ўсім відаць, пачалося гэта тады, калі Міколка вельмі ж ужо просталінейна, ледзь не ў лоб пачаў успрымаць усе падзеі, што адбываліся наўкола. Яго душа, спакутаваная па дабру і справядлівасці, прагнула самасцвярджэння, яму хацелася актыўнага дзеяння і самавыяўлення. Каб жа хто-небудзь узяў ды дапамог хлопцу на пачатку яго жыццёвага шляху. Дзе там! Вакол Міколкі Роўбы знаходзіліся, як правіла, гэткія ж самыя апантаныя ідэяй сусветнай рэвалюцыі, хто, як быццам дбаючы пра шчасце для ўсяго чалавецтва, зусім не турбаваўся пра лес канкрэтнага чалавека.
     Мне здаецца, што пройдзе час, і сам Мікола Роўба трапіць у гэту машыну вынішчэння простых і добрасумленных людзей. Але пакуль што роўбымалодшыя неабходныя былі, каб знішчыць ворагаў «унутраных» і «знешніх». Дзе тут было задумвацца, хто правы, а хто вінаваты, ды і вагацца было небяспечна, бо мог сам трапіць пад такі ж закон.
     Не было іншага выйсця ў Хведара, напэўна, не будзе выбару і ў Міколы, бо гэты чалавек становіцца падобны на машыну, без душы і сваей думкі, якая здольна выконваць толькі загады.