Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобразы Петрака i Сцепаніды ў аповесцi Васіля Быкава "Знак бяды" (1)
     Аповесць «Знак бяды», за якую аўтар быў узнагароджаны Ленінскай прэміяй, — значная веха не толькі ў творчасці Васіля Быкава, а і ў літаратурным працэсе савецкага перыяду ў цэлым. Вытрыманая ў межах стылю пісьменніка, аповесць вызначаецца абмежаваным прастора-часавым разваротам, невялікай колькасцю герояў, характэрнай ваеннай тэматыкай і вострай праблематычнасцю. Вайна ў аповесці адлюстроўваецца гіраз паглыбленне ў псіхалогію герояў, пастаўленых у экстрэмальныя сітуацыі. У сваім творы В. Быкаў не абыходзіцца без паказу мінулага. езаіх герояў, даючы нам зразумець, што іх паводзіны вынікаюць з усяго папярэдняга жыцця, бо нічога выпадковага не бывае. Асаблівасць гэтай аповесці ў тым, што аўтар паказвае вайну не вачыма яе ўдзельнікаў-вайскоўцаў, а проста мірных жыхароў. «Знак бяды» лічаць самым антываенным з усіх твораў пісьменніка, бо калі нават гэтыя далёкія ад вайны людзі узняліся да актыўнага пратэсту супраць яе, значыць, чаша людскога цярпення перапоўнілася.
     Героі твора паўстаюць перад намі ў часы ваеннага ліхалецця, калі да іх хутарской сялібы дакацілася рэха вайны і настаў час трывожнага чакання, роздумаў, адарванасці ад актыўнага жыцця. Пятрок і Сцепаніда глядзяць сваю няхітрую гаспадарку, прыгадваюць мінулае, мараць аб сустрэчы з дзецьмі, аб жыцці без страху і няўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Абое спадзяюцца перажыць трывожныя дні ціха, не высоўваючыся і абмінаючы немцаў. «Мы перад імі невінаватыя. А калі з імі па-добраму, дык, можа, і яны... Не з'ядуць, можа...»,— суцяшае сябе і Сцепаніду Пятрок. Але гэтым спадзяванням хутка прыйшоў канец. На хутары з'явіліся спачатку паліцаі, а затым і немцы. I тыя, і другія паводзілі сябе, як гаспадары. I «...менавіта гэта іх упэўненасць у сваей праваце і ўсведамленне беспакаранасці за тое, што не прынята рабіць між людзьмі...», выклікалі пратэст Сцепаніды. Усе спробы Петрака паддобрыцца да немцаў ні да чаго добрага не прывялі: гаспадарка была разбурана, старым даводзілася цярпець здзекі ад захопнікаў. На іх вачах забілі бяскрыўднага пастушка Янку.
     Старыя адчувалі, што не змогуць доўга цярпець гэтыя здзекі, зневажанне годнасці. Сцепаніда «ведала — яе канец набліжаўся хутка і няўмольна і думала толькі: завошта? Што яна зрабіла не так, напроціў Бога і сумлення, чаму кара абрынулася на яе, на людзей?» Пятрок таксама адчуваў хуткі канец і ведаў, што захаваць жыццё і не страціць самае святое, што адрознівае чалавека ад жывёліны — сумленне, годнасць, — немагчыма.
     З мінулага герояў мы даведваемся, якім шляхам прыйшлі Пятрок і Сцепаніда да валодання сваей зямлёй, якія пакуты давя лося ім перажыць, каб давесці да ладу зямлю. Вялізны крыж, устаноўлены Петраком на надзеле, шчодра палітым потам, сімвалізуе пакуты Петрака і Сцепаніды, іх нялёгкую долю хлебаробаў, надзею на лепшую будучыню. З самага маленства гэтыя людзі засвоілі, што жыць трэба сумленна, з сваей працы. Яны так і жылі, і ўсе так жылі. Але бальшавіцкая ідэалогія перавярнула ўсё з ног на галаву. У той час сумленне для многіх перастала быць галоўнай каштоўнасцю. Ды толькі не для Петрака са Сцепанідай. Была мяжа, якую яны не маглі пераступіць нават пад страхам смерці, —чалавечая годнасць.
     Пятрок і Сцепаніда не страцілі чалавечай годнасці і атрымалі перамогу ў схватцы з бездухоўнасцю. Сцепаніда падводзіць вынікі жыцця: «За свае цяжкае жыццё яна ўсё ж спазнала праўду чалавечых адносін і пакрысе здабыла свой невялікі чалавечы гонар. А той, хто аднойчы адчуў сябе чалавекам, ужо скацінай не стане.» Жанчына ўпэўнена, што нелюдзі пераступілі мяжу чалавечага цярпення, і яна мае права на актыўны пратэст. «...Бяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лечыцца толькі сілай і баіцца адно толькі кары. Толькі непазбежнасць адплаты можа прыцішыць ягины драпежны нораў, прымусіць задумацца. Iнакш на зямлі запануе пекла, аб якім гаворыцца ў Бібліі». Палаючая хата Петрака і Сцепаніды сімвалізуе перамогу дабра над злом, духоўнасці над бездухоўнасцю.
     У вобразах Сцепаніды і Петрака В. Быкаў увекавечыў нацыянальныя тыпы носьбітаў векавой народнай маралі. Гэта помнік неўміручасці чалавечага духу, непадуладнага ніякай грубай сіле. Паводзіны гэтых немаладых ужо людзей — прыклад для ўсіх нас.