Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз Хведара Роўбы ў аповесцi Васіля Быкава "Аблава"
     Аповесць Васiля Быкава «Аблава» выклiкала ў мяне моцнае ўражанне i хвалюючыя пачуццi. Пяжка было паверыць, што такое магло быць. Няўжо iснуюць на свеце такiя абставiны, якiя б прымусiлi мяне пайсцi на свайго бацьку? Бацьку, з якiм мы разам, як Мiколка з Хведарам Роўбам, любiм што-небудзь майстраваць, працуем на агародзе цi проста бавiм час. Ад гэтай думкi зрабiлася холадна i па скуры нiбы мурашкi пабеглi. У наш час шмат гавораць i пiшуць пра сталiнскiя рэпрэсii, пра «ворагаў народа», але толькi цяпер я па-сапраўднаму зразумеў, наколькi жудасны i страшны гэта быў час, калi так легка мог накiраваць дула пiсталета сын на ўласнага бацьку. Пад дулам апынуўся Хведар Роўба — галоўны герой аповесцi. Усё свае жыццё пасля таго страшнага дня, як яго раскулачылi, Хведар думаў i не мог зразумець, за што яму ўгатаваны такi лес, дзе i калi ён памылiўся, што зрабiў не так? Думаў, але адказу не знаходзiў.
     Жыццё Хведару не давалася салодка. 3 дзяцiнства быў парабкам. Пасля, калi на Беларусi ўсталявалася савецкая ўлада, атрымаў кавалак зямлi. Не болыпы, не меншы — такi, як у астатнiх аднавяскоўцаў. Працаваў не паклад аючы рук, змог вылезцi з галечы: было што паесцi, было што i апрануць. Дык хiба мог ён дрэнна ставiцца да савецкай улады, якая наладзiла яго жыццё? Зразумела — не. Наадварот, ён «пачцiва ставiўся да ўлады, быў шчыра ўдзячны ей за зямлю, за шчодрасць да бедняка, нядаўняга фальваркоўскага парабка. Ды i як жа iнакш — савецкую ўладу лiчыў сваей, сялянскай уладай. Яшчэ, бывала, пярэчыў на сходках, як некаторыя наракалi: таго няма, таго мала... Савецкая ўлада, яна не пакрыўдзiць бедняка. Ды цi ён сам тое прыдумаў? Аб тым пiсалася ў газетах, тое ж гаварылi прадстаўнiкi на сходах. I ён верыў. Ён гатовы быў усiм пра ўсё верыць, бо сам не хлусiў нiколi, нiкога за жыцце не ашукаў».
     Аднак атрымалася, як у звярыным свеце: калi не з'ясi ты, то з'ядуць цябе. Хведар апынуўся ў становiшчы загнанага звера. Чаму так сталася? Вывад просты: адносiны ў грамадстве былi не чалавечыя, а звярыныя.
     Праўда, Хведар гэтага не разумев i зараз, калi дабiраецца з чужыны, дзе ён адбываў пакаранне, на радзiму. Ён, як сумленны чалавек, iмкнецца зразумець, за што атрымаў такую кару, схiльны хутчэй абвiнавацiць сябе, чым iншых.
     Шукае нейкага чалавечага апраўдання Хведар Роўба i жахлiваму, звярынаму ўчынку сына, якi iдзе на яго з аблаваю. Седзячы ў балотнай багне, Хведар пранiкся шкадаваннем да сына. «Бедны Мiколка!— раптам падумаў Хведар. — I яму во лезцi сюды!» Бацька спадзяецца, што Мiколка робiць гэта са слязьмi на вачах, што яго проста прымусiлi тыя начальнiкi, што стаяць над iм.
     Страцiўшы ў выгнаннi дачку Волечку i сваю жонку Ганульку, якiя памерлi ад холаду, голаду i непасiльна цяжкай працы, Хведар з усiх сiл iмкнецца на радзiму, туды, дзе засталiся родная веска, родныя людзi, сын. Хiба мог ён думаць, што тут яго не прызнаюць, што Мiколка сам наставiць на яго дула пiсталета i рука ў яго будзе цвёрдай?
     У тым, што тварылi балынавiкi ў страшныя трыццатыя, змаглi разабрацца толькi праз гады. Ды позна — загублена столькi жыццяў. Аднак праўду кажуць: лепш позна, чым нiколi.
     Васiль Быкаў паставiў перад сабой задачу выкрыць заганы сталiнiзму як нечалавечай, звярынай сiстэмы. Выкрыць, каб болын такiх жахаў не паўтарылася.