Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Ваенная тэма ў прозе Васіля Быкава
     ... Людзі зямлі павінны ведаць, ад
     якой небяспекі яны пазбавіліся і
     якой цаной дасталося ім гэта збавенне.
     Васіль Быкаў

     
     Вайна... Гэта тэма наклала вельмі глыбокі адбітак на творчасць В. Быкава, які сам прайшоў праз жахі вайны, не раз бачыў жорсткасць фашысцкіх захопнікаў і жудасныя карціны: смерць сяброў, аднавяскоўцаў. У сваіх творах В. Быкаў расказаў пра барацьбу беларускага народа, пра мужнасць партызан і падпольшчыкаў, пра жыццё франтавікоў. Акрамя гэтага, аўтар з усёй шматграннасцю і глыбінёй даследаваў прыроду страху і здрадніцтва, у фінале якіх — заўжды смерць і пагарда. Ваеннай тэме Быкаў прысвяціў аповесці «Знак бяды», «Жураўліны крык», «Дажыць да світання» і інш. Станоўчыя героі гэтых твораў — мужныя, непакорныя людзі, якія змагаюцца на фронце, у прамысловасці, у сельскай гаспадарцы, у партызанскім тыле за агульную справу: перамагчы фашызм, дабіцца перамогі. Гэта людзі сумленныя, справядлівыя, гатовыя аддаць жыццё за сваю Радзіму. Іх увасабляюць Свіст, Карпенка, Фішар, Глечык з аповесці «Жураўліны крык», партызан Сотнікаў з аповесці «Сотнікаў», настаўнік Алесь Мароз з аповесці «Абеліск» і інш. Трэба зазначыць, што ўся ваенная проза В. Быкава вылучаецца ўвагай да непаўторных дробязяў вайсковага быту, акопнага жыцця, складаных перыпетый бою і чалавечай псіхалогіі ў баі. Мастак не можа сабе дазволіць забыць не толькі важнейшыя падзеі той цяжкай пары, але нават яе дробязі, і, што важней за ўсё, — псіхалогію людзей вайны, іх пачуцці, настрой, святло іх душаў. Так, напрыклад, у аповесці «Знак бяды» вайна паказана праз успрыманне яе мірнымі жыхарамі.
     Аповесць пачьгааецца апісаннем спаленага хутара. Гэта як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Падзеі адбываюцца ў пачатку сорак першага года, але ж нямала старонак адвёў аўтар перадваеннаму жыццю галоўных герояў. Сцепаніда і Пятрок — зусім розныя па характары і дзеяннях людзі. Але кожны па-свойму змагаецца з немцамі і гіне ад рук фашыстаў. У асобе Сцепаніды ўвасоблены вобраз жанчыны-маці, патрыёткі і проста чулага, спагадлівага і справядлівага чалавека.
     У аповесці «Жураўліны крык» В. Быкаў паказаў здрадніцтва на прыкладзе адлюстравання вобразаў Аўсеева і Пшанічнага. Паказаў іх баязлівасць, подласць, нізасць. Яны пайшлі супраць сябе і заплацілі за гэта сваім жыццём. Станоўчых герояў у гэтым творы аўтар вызначыў як сапраўдных людзей. Салдаты гінуць проста і без скаргаў, сумленна і да канца выконваюць свой абавязак. Яны прымаюць смерць, выразна ўсведамляючы, што якім бы дарагім ні было іх уласнае жыццё, лес Радзімы і чалавецтва нашмат важней.
     Проза В. Быкава — гэта сур'ёзны набытак для беларускай літаратуры. Яна з'яўляецца своеасаблівым абеліскам памяці тым, хто загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны.