Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Аповесць Васіля Быкава "Аблава" (2)
     I прыйдзе новых пакаленняў
     На наша месца грамада
     Судзіці суд, ці мы сумленна
     Жыццё прайшлі, ці чарада
     Зняваг мінулых нас не з'ела,
     Пакінуўшы свой дым і чад...
     Янка Купала

     
     Асаблівасцю прозы Васіля Быкава з'яўляецца спалучэнне яе знешняй лаканічнасці з маштабнасцю бачання жыцця і чалавека. Сваіх герояў пісьменнік ставіць перад пакутлівым выбарам паміж смерцю і жыццём цаною здрады, як у аповесці «Жураўліны крык», «Трэцяя ракета», «Саннікаў». Пералік гэтых твораў можна працягнуць. Героямі твораў Быкава з'яўляюцца звычайныя людзі зусім негераічнага выгляду. Герояў пісьменнік ацэньвае з пазіцыі іх выбару, паводзіны і ўчынкі кожнага псіхалагічна абгрунтаваны. Адрознівае творы празаіка і дакладнасць у перадачы дэталей, што стварае ўражанне асабістай прысутнасці і таму магчымасці перажыць усё тое, што перажывае герой твора. Усё разам стварае паняцце «быкаўская аповесць» — любімы жанр пісьменніка пра падзеі вайны. Увогуле, само імя Васіля Быкава звязана з вайной, з паказам народнага гераізму і пакут у гады Вялікай Айчыннай вайны. Яго аповесць «Аблава» раскрывав іншы, поўны трагізму перыяд, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай «вялікага пералому», або калектывізацыя. Гэта быў час, калі, па сутнасці, знішчаўся клас сялянства. Рэпрэсіравана было каля 15 мільёнаў чалавек.
     Пакінуць безуважным такі пласт гісторыі пісьменнік не мог. У сваіх ваенных творах ён ужо паказваў чалавечыя пакуты, выкліканыя раскулачаннем і высылкай сялян у Сібір, а аповесць «Аблава» цалкам прысвечана гэтай тэме. Сюжэт твора просты. Былы батрак Хведар Роўба атрымаў пасля рэвалюцыі надзел зямлі і за гэта быў бязмежна ўдзячны ўладзе, падтрымліваў яе. Цяжкай працай дабіўся дабрабыту, за што і быў раскулачаны і сасланы ў Сібір разам з сям'ей. На гэтым беды яго не закончыліся. Бязлітасны лёс забраў жонку і дачку. Перажытыя пакуты былі такімі жахлівымі, што за шчасце ён лічыў памерці на роднай зямлі і быць пахаваным ля сваіх продкаў. I яшчэ марыў Хведар пабачыць сына Міколу, адзінага, хто застаўся ў яго на свеце. Да яго, да роднай вёскі Нядолішча тры месяцы дабіраўся Роўба. Але родная вёска і сын рыхтавалі новае выпрабаванне герою. Вёска сустрэла няветліва: убачыў герой запусценне роднага паселішча, зніклі некаторыя хаты, многія скасабочыліся. А сын, яго крывінка, узначаліў аблаву на свайго бацьку.
     Не змянілі выпрабаванні Хведара Роўбу. Ён застаўся такім жа даверлівым, шчырым, кожнаму знаходзіў апраўданне.
     Нават ідучы на добраахвотную смерць, Хведар аберагаў сына: яго напалохала думка, што допыт над ім могуць даручыць Міколу. Ён разумеў усіх: суседзяў, знаёмых, сына, якія ўчынілі на яго паляванне — аблаву. Не мог зразумець толькі аднаго: «У чым яго віна?». Адказ на гэта пытанне ён шукае ўвесь час. Перабірае па днях пражытае жыццё і не можа знайсці сваёй віны. Жыў ён пачалавечы, не быў абыякавы да лёсу іншых, дапамагаў суседзям, нават пакутуючы ад голаду, не хацеў красці калгасную бульбу. Нікога не ашукаў, не зняважыў. Тады за што? За што зазнаў нечалавечыя пакуты? I толькі перад самай смерцю герой усвядоміць, што ўся ягоная віна ў тым, што «пракляты лёс наканаваў яму ў такі час нарадзіцца селянінам».
     На вобразе Хведара Роўбы пісьменнік раскрывав трагедыю цэлай краіны.
     Калі б нават не ведаў імя аўтара, то, прачытаўшы твор, па асаблівых «быкаўскіх прыкметах» адразу б яго пазнаў.
     Сцісла выкладзены сюжэт, знешне непрыкметны герой і маштабнасць пісьменніцкай душкі, якая даносіць балючую праўду пра трагічны час калектывізацыі... Гэта менавіта тое, што адрознівае пісьменніка Васіля Быкава і не дазваляе зблытаць з іншым аўтарам. Аповесць «Аблава» — напамін новаму пакаленню аб трагічным мінулым краіны і адначасова папярэджанне зрабіць усё магчымае, каб жахлівыя старонкі гісторыі не паўтарыліся.