Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Аповесць Васіля Быкава "Аблава" як выкрыццё нечалавечай палiтыкi сталiнізму
     Васіль Быкаў — пісьменнік-грамадзянін, сумленны чалавек, патрыёт. Аб гэтым можна ўпэўнена сказаць, чытаючы яго творы. Сам па сабе такі вывад узнікае, калі знаёмішся з яго аповесцю «Аблава». Мэта гэтага твора, на мой погляд, — выкрыць ганебную, нечалавечую палітыку Сталіна і яго прыбліжаных ў адносінах да жыхароў вёскі, паказаць, як легка ў чалавечым грамадстве могуць узнікнуць звярыныя адносіны, калі кіраўнік гэтага грамадства страціў чалавечае аблічча.
     Галоўны герой аповесці — Хведар Роўба, адшчапенец не па сваей волі. Такім яго зрабіў час, такім яго прымусілі стаць «людзі». Сам па сабе Хведар — добры чалавек і сумленны грамадзянін. З самага дзяцінства быў парабкам, гнуў спіну на гаспадара. З прыходам савецкай улады з'явілася надзея атрымаць уласны кавалак зямлі. Хутка гэта надзея спраўдзілася, у Хведара сапраўды з'явілася свая зямля. Хведар разумеў, што гэтым ён абавязаны савецкай уладзе і быў удзячны ей. Прымушаць працаваць гэтага чалавека не трэба было: праца на ўласнай зямлі прыносіла толькі асалоду і радасць. Нібы адчуваючы, што да яе адносяцца беражліва і з павагаю, зямля адказвала тым жа: давала багаты ўраджай.
     Падрасталі ў Хведара дзеці — старэйшы Міколка і маленькая Волечка, добрай і спагадлівай была жонка Гануля. Здавалася б, толькі жыць ды радавацца.
     Аднак хутка тая ж улада, што дала Хведару зямлю, пакарала яго. Хведар быў аб'яўлены ворагам народа, кулаком. I гэта з-за таго, што чалавек абжыўся, завёў добрую гаспадарку. Як кулак, Хведар з сям'ей быў высланы далека на поўнач. Чаго толькі не давя лося перажыць гэтаму сумленнаму чалавеку: расстанне з Бацькаўшчынай, з роднымі людзьмі, смерць дачушкі, жонкі...
     Пасля смерці родных жаданне вярнуцца на радзіму стала нястрымным, і, дзякуючы неймаверным намаганням, Хведар ажыццяўляе сваю задуму. Але тое, што чакае гэтага гаротнага чалавека ў родных мясцінах, не ўкладваецца ў галаве. Яго, як небяспечнага звера, ловяць землякі, і ўперадзе ўсіх — сын Міколка.
     Гэтым эпізодам Быкаў паказвае, наколькі жахлівай і бесчалавечнай была тагачасная сістэма, калі так проста сын мог навесці дула пісталета на роднага бацьку. Разам з тым аўтар усхваляе бацькоўскія пачуцці Хведара, яго дабрыню і чалавечнасць. I ў гэтай нялюдскай сітуацыі ён знаходзіць апраўданне свайму дзіцяці: «Бедны Міколка!.. I яму во лезці сюды! Мусіць, аднак, не ад салодкай жызні!»
     Час сталінізму даўно мінуў: Але мы не павінны ніколі забываць, што сярод мільёнаў знііычаных болынасць былі простыя сяляне, падобныя да Хведара Роўбы. Не павінны забываць, каб той жудасны час ніколі не паўтарыўся!