Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Сымон Карызна як чалавечы тып
     Часта надараецца, што ў жыцці правяць героі і «крумкачы», паводле класіфікацыі Уладзіміра Караткевіча. Героі — людзі актыўныя, мужныя. Ім усё ўдаецца. Да іх думак і меркаванняў прыслухоўваюцца. Да ліку такіх адносіцца князь Вітаўт з «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага, Люцыян Таполя з аднайменнай паэмы Максіма Танка, чалавечны і мудры Апейка з Мележавай «Палескай хронікі». Многа іх, такіх герояў. Яны выводзяць з цемры народ, як маякі, значаць» шлях караблям. Да гэтага помню, як шляхціц Завальня з аповесці Яна Баршчэўскага запальвае завейнымі вечарамі ў глухім куточку Беларусі ліхтар, каб не збіліся з шляху вандроўнікі-вазакі, зляцеліся на святло і цяпло адзінокага сярод лясоў хутара, адпачылі і набраліся сілаў надалей. Да такіх герояў не адносіцца Сымон Карызна. Хоць і прэтэндуе быць да іх падобным. Каб адносіўся, пераадолеў бы душэўны разлад і пакуты, не стаў хістацца і прымкнуў да Зеленюка і Віктара, калі тыя арганізавалі на добраахвотнай аснове калгас у Сівалапах. Стаяў бы да канца за такую праўду, а не праўду інструкцый і цыркуляраў. Каб быў падобны, ахвяраваў бы кар'ерай, але абараніў бацькоў-працаўнікоў ад карнікаў, болын таго — нават прызнаў сваю віну, бо некалі параіў ім набыць ладны кавалак зямлі. Не, не можа ён кіравацца ў жыцці паслядоўна прынцыпамі чалавечнасці. Для яго, жывога чалавека, у духу таго часу, важней кар'ера, захаванне гонару мундзіра кіраўніка, чыноўніка, які стаіць не побач, не разам з народам, а вышэй яго. У сувязі з гэтым прыгадваю, як ён паводзіць сябе на сходзе па калектывізацыі, сабраным па ініцыятыве Пацяроба, што думае, калі той пагражае людзям і зрываецца на крык перад ні ў чым не вінаватымі людзьмі. I калі выступав сама дык у адказ ад народа, з залы атрымлівае «ледзяное маўчанне» ды «мёртвую цішыню». Вакол героя, што прэтэндуе на ролю лідэра, утвараецца вакуум, які ён не ў стане не толькі пераадолець, перасіліць, а нават і востра адчуць. Адчуць так, каб здрыганулася сэрца.
     Трус, палахлівец у грамадскім жыцці, Сымон Карызна — не меншы палахлівец і ў жыцці асабістым. Прыгадаем, як няўклюдна, несумленна развітваецца ён з роднай жонкай Марынай Паўлаўнай, з якой пражыў не адзін год, разам выхоўваў дачушку Стасю. Як злодзей, што нешта ўкраў, ён заходзіць у кватэру да адзінокага цяпер чалавека, нервуецца, што тая яшчэ дома, не збегла, а затым «забываецца» дапамагчы перанесці рэчы, выбрацца на кватэру. У сямейным жыцці для яго ўсё здаецца «суцэльным непаразуменнем». I вінаваты ў гэтым ён сам. Бо трэба было змагацца за любоў Веры Засуліч, якая адвярнулася ад яго, бязвольнага, у канцы рамана, не дапускаць да яе сэрца Андрэя Шыбянка. Ды не змагаецца ён, прыміраецца з абставінамі, не вызваляецца з іх жалезных абдымкаў. Каму такі чалавек патрэбны? Таму Вера і кідае яго ў самы трагічны для яго час. Таму і спадабаўся ёй маладзейшы, болын рашучы і смелы.
     Сымон Карызна адносіцца да тыпу тых людзей, якія не могуць узняцца над абставінамі, пастаяць за сябе, ісці да канца, змагаючыся з Несправядлівасцю. Ён не можа даць рашучы бой, як той жа Пацяроб, як хітры Зелянюк, як уладная і напорлівая Таццяна Шыбянок. Звычайна гэта людзі з надломленай душой, двайной псіхалогіяй. Ім заўсёды здаецца, што праўда не на іх баку, хоць да яе — рукой падаць. Калі б мне прапанавалі паставіць гэтага героя ў адзін рад з іншымі літаратурнымі тыпамі, я зрабіла б гэта наступным чынам: Клім Самгін, Мечык, Васіль Лясніцкі, Сымон Карызна, Ігнат Чарнушка, Петрак Багацька... Вядома, рад далёка не поўны, але героі стаяць у ім амаль аднолькавыя — баязлівыя, часта нерашучыя, уяўна смелыя. Зрабіўшы нядобрае, перажываюць, пакутуюць, а як зрабіць дабро, перайначыць сябе, — не ведаюць.
     Нельга закрэсліваць і станоўчае ў характеры героя рамана М.Зарэцкага: яго «ўнутраную», па-руску кажучы, падспудную сумленнасць, здольнасць аналізаваць свае ўчынкі, хоць у душы, сам-насам адпакутаваць за нядобрыя справы, за здраду прынцыпам гуманізму.