Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

I ў слове, i ў гуку, i ў фарбе (адметнасць лірыкі Рыгора Барадуліна
     Паэт-бязбацькавіч (бацька загінуў у партызанах у час нямецкай блакады). Народжаны ў навальнічны век. З вясковай, матчынай хаты, пастаўленай, скіданай яе рукамі і рукамі равесніцудоў. Народны пісьменнік Беларусі. Грамадзянін у апошнія гады, які востра адчувае пагрозу страты нацыянальнай годнасці беларусаў. Спачатку рамантык, летуценнік, непасрэдны, нібы дзіця, чалавек, які можа ўсім на свеце захапляцца і здзіўляцца, затым — аналітык, філосаф, эрудыт, які адчувае, што такое «міласэрнасць плахі», які трагедыйны лес чалавецтва на зямлі ў цэлым. Першыя зборнікі насілі рамантычныя назвы, ухвалялі вечна гарманічную і незвычайную прыроду, працу першацаліннікаў — «Маладзік над стэпам», «Рунець, красаваць, налівацца», «Нагбом», «Неругп». Пазнейшыя выяўлялі пазіцыю чалавека, якому хочацца не толькі наталіцца прыгажосцю, але і зведаць нялёгкі кошт хлеба на стале, адчуць сябе пасярод шырокіх прастораў жыцця, зразумець трагічную сутнасць існасці, а таму называліся больш абстрактна, па-філасофску засяроджана— «Абсяг», «Маўчанне перуна», «Міласэрнасць плахі». Нейкай глыбокай трывогай прасякнутыя яны сам! па сабе і выклікаюць у нас, чытачоў, адпаведны настрой. Я хачу спыніцца толькі на асобных пытаннях, звязаных з ацэнкай творчасці выдатнага беларускага паэта. На пытанні пра індывідуальны стыль мастака, своеасаблівасць мовы і трошкі яго асобных твораў. Пастараюся таксама расказаць пра сваё ўласнае разумение лірычнага героя барадулінскай паэзіі. Свае назіранні грунтую на прачытанні вершаў канца 50—70-х гадоў.
     Калі медь на ўвазе павышаную эмацыянальнасць, паэтаву ўважлівасць і чуласць да кантрастных фарбаў і сітуацый, яго ўменне шчыра і непасрэдна здзіўляцца, трапна карыстацца незвычайнымі вобразамі-сімваламі, дык Барадулін — паэт-рамантык. Такім яго і назвала, калі не памыляюся, даследчыца слоўнага мастацтва Марына Барсток у выдадзенай яшчэ ў 70-я гады кнізе «Адзінства і разнастайнасць сучаснай беларускай паэзіі». I разам з тым паэт не адрываецца ад зямной рэальнасці, аднаўляе ўсе падрабязнасці канкрэтнага жыцця. I гэта сведчыць пра стылявую шматграннасць яго творчасці, пра спалучэнне ў ёй розных тэндэнцый. Падобнае спалучэнне дае вялікі мастацкі эфект: усё ў паэзіі Барадуліна незвычайна-яркае і канкрэтна-дакладнае, выразнае і каларытнае, кантрастнае і рухомае, агульназначнае і адзінкава-непаўторнае.
     Другая рыса паэзіі Барадуліна вынікае з задачы, якую ён, як сапраўдны мастак, ставіць перад сабой, — выклікаць у чытача здзіўленне, захапленне, выпрацаваўшы на гэтай глебе трапяткое, чуйнае і абвостранае ўспрыманне з'яў. Падобная ўстаноўка пачынае раскрывацца ўжо тады, калі ён дае назвы сваім кніжкам: «Нагбом», «Неруш», «Рум», «Свята пчалы», «Маўчанне перуна», «Міласэрнасць плахі»... Чаму менавіта такія назвы? Ці не спецыяльна прыдуманыя яны, каб проста ўразіць, асляпіць таго, хто будзе гартаць старонкі зборнікаў? Ці не выяўляюць яны нейкія чыста фармальныя пошукі паэта, у прыватнасці, прагу словатворчасці? Што ж, падобныя пытанні заканамерныя. Я сама здзіўляюся, калі і як зарадзіліся падобныя назвы ў свядомасці майстра. Магчыма, ён і шмат увагі надае іх прыдумванню. Пачала задумвацца. Папыталася ў настаўніцы, знаёмых, што гэта за словы — «Нагбом», «Неруш». Ізразумела, што ніякага фармалізму тут няма, што паэт гэтымі рэдкаўжывальнымі, трапнымі словамі раскрывав сваё ўспрыманне свету як дзіўнай, чароўнай казкі, якую проста ніяк нельга разбураць, парушаць. Самі назвы кніжак заклікаюць людзей быць асцярожнымі і гуманнымі ў адносінах да прыроды, да навакольнага асяроддзя, да сяброў, бацькоў і дзяцей — усяго, што складае паняцце жыццё. У назвах зборнікаў мастака ўжо сканцэнтравана шчырае захапленне тады яшчэ маладога чалавека рэчаіснасцю, яго вера ў сілу гарманічнага пачатку, у дабро,а не зло.
     Як бы ні захапляўся, аднак, Барадулін паэзіяй жыцця, ён ніколі не адрываўся ад каранёў, не страчваў сувязяў з роднай калыскай і матчынай хатай. У вернасці караням, першааснове, першавытокам заключаецца яшчэ адна рыса рамантычнай у аснове творчасці песняра. Сведчаннем гэтага могуць быць радкі з яго «Калыскі», што запомніліся мне надзвычай выразна:
     
     Неба сінім навісла полагам.
     Шчыра дзякуй табе, калыска!
     Не ўзрасціла ты семя кволага,
     Не прыземліла мары нізка.

     
     Заўважу, што беларуская літаратура ніколі не губляла родных карэнняў. Адчуванне «каранёў» надзвычай абвостранае было ў Гарэцкага і Коласа, Купалы і Куляшова. Але ніхто, акрамя Барадуліна, здаецца, не выказаў так шчыра сваю любоў да глыбінных, зямных каранёў жыцця, планетарнае, агульначалавечае не сцягнуў так проста і непасрэдна ў смелы, адначасова абагульнены і нейкі «хатні» вобраз «калыскі». З гэтага вобраза, з калыскі пачынаецца шлях чалавека ў невымерныя абсягі Космасу.
     Ад любві да ўсяго, што акружае чалавека, і яшчэ адна асаблівасць творчасці Барадуліна — устаноўка на непаўторныя, яскравыя мастацкія дэталі, тропы, наватворы, тонкая музычная інструментоўка. Ён не такі дыдактычны, гэты паэт, як Анатоль Вярцінскі. Не такі адкрыта грамадзянскі, як у многіх вершах Генадзь Бураўкін. Ён нават калі бывае і такім, як яго «таварышы па пяру», і тут зыходзіць з прынцыпаў захавання адзнак свайго выяўленчага пісьма. Факт, эпізод, малюнак падаюцца паэтам чытачу без якіх бы там ні было каментарыяў і ўздзейнічаюць на нас сваёй сэнсавай закончанасцю, напоўненасцю, выклікаюць не меншыя перажыванні, чым доўгія маралізатарскія маналогі ды павучанні.
     Цяпер я прыходжу да вельмі дарагога мне вываду пра асноўную стылявую рысу паэзіі Барадуліна, якая прынесла поспех мастаку. Майстэрства і непаўторнасць творчасці Рыгора Барадуліна, хутчэй за ўсё, у многім вырастав на даверы да рэчыўнай дэталі, з аднаго боку, і на няменшым уменні выкрэсваць з яе высокі, рамантычны, нечаканы для чытача змест. Гэты змест часта як бы пераліваецца ў слова, якое ў сваю чарту ператвараецца ў самастойны вобраз, уздзейнічае на нас і зрокавым, і гукавым, і, канешне ж, сэнсавым значэннем. Падобны прынцып пісьма асабліва выразна выяўляецца ў пейзажнай лірыцы паэта:
     
     Падае,
     Падае лісце...
     Час — малады нігіліст.
     I сам ападу калісьці,
     Як пераспелы ліст.
     Адсякае далоні
     Клянам
     Лістабой.
      («Падае, падае лісце...» )

     
     I ў гэтым, працытаваным, і ў многіх іншых творах Барадуліна прырода жыве жыццём жывой істоты. Як і ўсяму жывому, ёй баліць. Як і чалавек, яна можа здзіўляцца і радавацца. У невялікім кавалачку тэксту самастойна дзейнічаюць вобразы-дэталі: час параўноўваецца з маладым нігілістам і набывае зусім рэальныя, канкрэтныя абрысы, становіцца падобным на чалавека, скептычна, недаверліва настроенага да ўсяго, што наўкол адбываецца.
     Асабліва яскрава выяўляецца наватарства і непаўторнасць стылю паэта ў нечаканых тропах, якімі перасыпаны літаральна ўвеСЬ тэкст амаль кожнага твора. Больш тропаў выкарыстоўваў мастак у ранні перыяд тварэння сваіх шэдэўраў, калі параўноўваў яловыя шышкі з натапыранымі вожыкамі, кроплі вады на вядры, выцягнутым са студні, — з рыбінай луской, разапрэлыя і разамлелыя пары ў рэстаране (калі зімой глядзець у памяшканне з вуліцы) з «распаранымі сасіскамі», пра твары ж міліцыянераў, абветраныя, і чырвоныя, пісаў, што яны «семафораць». Пазней метафары, параўнанні, эпітэты і іншыя слоўна-выяўленчыя сродкі страчваюць сваю «экзатычнасць», набываюць адзнакі чароўнага язычніцтва, патаемнай міфалагічнасці. А гэтая міфалагічнасць ідзе ад даўняй вернасці чалавека прыродзе, натуральнаму, першароднаму свету, яго гармоніі і ўпарадкаванасці. Сваімі метафарычнымі вобразамі пісьменнік як бы падвышае і саму прыроду мастацтва, і чытача, які пачынае верыць у міфы, паданні, казкі, цуды.
     Многія метафары, параўнанні, іншыя сродкі мастацкай выразнасці лучацца да галоўнай ідэі яго паэзіі — пры ўсіх выдатках, што маюцца ў зямным жыцці, яно надзвычай стройнае і суразмернае, у ім перамагае Дабро, а не Зло. I таму яны пераважна светлый, у іх пераліваецца і крынічыць сонечнае святло, змрочны пачатак вельмі часта саступае месца радасці: «Здаўжэлі ночы — выспелі касцянкі. Прапахлі верасамі камялі. Старыя партызанскія зямлянкі Імхом зязюльчыным пазараслі» — ужо ў гэтых чатырох радках бачыцца сутыкненне высокага паэтычнага настрою з жорсткай рэальнасцю, дня сённяшняга з днём мінулым. I далей мы даведваемся з верша пра тое, што зямлянкі ляглі на грудзі нашай зямлі-партызанкі, «як стужкі кулямётныя». Але і падобныя, трагедыйныя па змесце вобразы ўспрымаюцца намі толькі ў кантэксце вялікай паэтавай радасці з прычыны таго, што ўсё ранейшае, трывожнае адышло ў нябыт, што раны зарубцаваліся, што мінулая вайна, як ні старалася, не знішчыла да канца жывое, пакінула людзям магчымасць дзівіцца на белы свет. Радасная мелодыя жыцця перакрывае адзнакі трагедыйнасці ў паэзіі Рыгора Барадуліна 60—70-х гадоў.
     I, нарэшце, апошняе назіранне пра індывідуальны стыль пісьменніка Рыгора Барадуліна, які, як вядома, уключае ў сябе і адзнакі змястоўнасці, і фармальныя прыкметы. А я асабіста разумею яго як спалучэнне рысаў непаўторнасці і непадабенства таленавітага аўтара. Стыль паэта-бязбацькавіча характарызуецца «музычнасцю». Сувязь паэзіі слова з паэзіяй гукаў вызначаецца ў гэтага таленавітага мастака не наяўнасцю вялікай колькасці алітэрацый (паўтор зычных гукаў) і асанансаў (паўтор галосных з мэтай больш выразнага адлюстравання нейкай грані з'явы, падзеі, вобраза). Справа не толькі ў гэтым. Справа ў тым, што музычная аснова ў лірыцы Барадуліна даведзена да незвычайна высокага ўзроўню, калі мелодыя падпарадкоўвае ў ёй многае астатняе, а кожны твор перасатварае ў грань выяўлення, раскрыцця мелодыі душы — радаснай ці сумнай, пяшчотнай ці трывожнай, якая пачынаецца з першых слоў, радкоў, набывае разгон, мацнее, узнімаецца ўгору і рассыпаецца з паднябесся ва ўсе бакі чароўнымі гукамі. Мелодыя гэта можа нечакана абарвацца, перапыніцца, выцесніцца іншаи, але яна з яўляецца зноў, каб засведчыць прыгажосць, радасць і гармонію жыцця. Яркім узорам музычнасці творчасці Барадуліна, калі мелодыя становіцца вышэй за ўсё іншае, можа быць верш «Як захлынуўся ад радасці жаўранак...» Гэта не толькі слоўны твор, колькі стройная, высокая, трапяткая мелодыя, якая то ўзнімаецца ў паднябесныя прасторы, то апускаецца наніз, каб трошкі адпачыць, набрацца сілы і затым зноў узняцца ў вышыню. Гэта ўрачыстая, святочная мелодыя вясны, і аўтар трывожыцца, каб яна раптам не абарвалася і не знік вялікі цуд — песня пра пачатак абуджэння жыцця, росквіту ў ім гукаў і фарбаў. Дзікунствам мне здаецца пошук у гэтым вершы метафараў, эпітэтаў, параўнанняў, якія дапамагаюць аўтару раскрыць «ідэйны змест». Верш трымаецца на радасным настроі, замешаным на непадробнай трывозе і адпаведнай яму наструненай мелодыі. Гэта не толькі своеасаблівы твор, у якім створана «іншабыццё ў слове», як пісаў даследчык рускай літаратуры В.Кожынаў, але і твор — іншабыццё ў музыцы. Такое часта бывае ў нашым мастацтве.
     Паэзію Рыгора Барадуліна лепш за ўсё ўспрымаць і зрокава (як згустак фарбаў і слоў), і на слых (як яскравае выяўленне мелодыі жыцця і музыкі аўтаравай душы).