Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Францішак Багушэвіч: палітычная i эстэтычная праграма
     ...О, я ўжо бачыўдалёкі час гэты,
     Як адраджаецца род чалавечы,
     Як люд яднаецца з цэлага свету,
     Праўда — ягонаю ўладаю вечнай...
     Францішак Багушэвіч

     
     Усяго шэсцьдзесят гадоў пражыў выдатны сын беларускага народа, адвакат па прафесіі, паэт па пачуццях, народны заступнік па спосабу жыцця і палітычных перакананнях Францішак Багушэвіч. Бескампрамісны, мужны ўдзельнік паўстання на чале з Каліноўскім. Але ярмо царскага прыгону скінута не было. Давялося 24-гадоваму маладому чалавеку шукаць паратунку ў чужых землях. Якая іронія лесу — лепшыя сыны беларускай зямлі Скарына і Полацкі, Гусоўскі і Урублеўскі таксама ратаваліся за межамі свайго краю. Колькі гадоў давялося вандраваць па Украіне і Поўначы Расіі нашаму песняру пасля заканчэння Нежынскага юрыдычнага ліцэя? Дваццаць. Тольк ў сакавіку 1884 г. ён ступіць на брук віленскіх вулак. Вернецца, як і многія рэпрэсіраваныя' «яснавяльможнай каронай» за ўдзел у паўстанні Каліноўскага. Якія думкі роіліся ў яго галаве? Пра што марыў наш паэт? Пра радзіму. Пра яе далейшы лес. Пра тое, што па-ранейшаму нялёгка жывецца людзям. I ён служыць ім і Радзіме (Радзіму ж не выбіраюць) царскай, імперскай. Змагаецца з чыноўніцкай лянотай і парушэннем экалогіі ў Вільні і навакольных мясцінах, публікуючы ў перыёдыцы гнеўныя артыкулы і заметкі. Штодзень ідзе на службу адвакацкую. Народ сярмяжны пільнаваў яго дні і ночы, прабіваўся на прыём, каб заступіўся, каб выслухаў на роднай, простай і звыклай мове скаргу, разабраўся, дапамог. Захаваліся сведчанні, што людзі пісалі прашэнні на імя старшыні Віленскага акруговага суда дазволіць быць іх заступнікам Багушэвічу, які «вядомы... памяркоўнасцю і спагадлівасцю выслухоўваць на роднай Беларускай гаворцы... я, просьбіт, быў бы зусім шчаслівы, калі б выбар выпаў на яго». Як добра любому чалавеку чытаць такое, чуць пра сябе падобныя водгукі, чытаць падобныя радкі, напісаныя каравымі рукамі хлебаробаў і сейбітаў. Канкрэтныя гуманістычныя справы Багушэвіча былі такія важкія, прызнаныя самім народам, што народ, кушлянскія мужыкі неслі яго, ужо нябожчыка, у сакавіцкае разводдзе 1900 года на руках чатырнаццаць кіламетраў да Жупранаў, не дазволілі везці труну коньмі. Людзі працы з Вільні ўсклалі на магілу свайго заступніка-песняра вялікі вянок з яловых галінаў, даўжэзны адрэз грубага саматканага палатна з сімвалічным і чуйным надпісам: «Змоўклі песні тыя, што іграў на дудды». Свае на сваім вянку напісалі і сяляне: «Прыяцелю люду дзеравенскага». А пазней яго шматлікія сябры высеклі на камені ў ягонай высаджанай каштанамі, рабінамі і вішнямі алеі, пад якім пясняр хаваў свае антыцарысцкія творы, надпіс: «Памяці Мацея Бурачка. 1900». Дай Бог такогаўшанавання памяці ўсім пісьменнікам — сумленным рыцарам свабоды, прарокам нацыі, барацьбітам за Праўду. Барацьбітом за сацыяльную, палітычную, грамадскую і маральна-этычную праўду быў Францішак Багушэвіч. Думаецца, каб паўтарыўся 1863 год, ён зноў узяўся б за зброю. Бо адчуваў тое ж, што адчувалі героі рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»: не можа быць краіны без свабоды. Няма свабоды — дык навошта такая краіна. Багушэвіч, як мог, усімі сіламі бараніў народ ад пошасці і несправядлівасці. Ён падзяліў з ім ролю пакутніка. Аднак стаў і прарокам. Стаў выдатным прадстаўніком літаратуры, якая заимела свайго слаўнага сына, на поўны голас прадоўжыла гаворку з народам на яго роднай мове, пачатую яго папярэднікам Дударом Дуніным-Марцінкевічам. Народ займеў урэшце свайго песняра, свайго славутага салаўя. Дэмакратызмам поглядаў, памкненняў, мараў, паслядоўнасцю заступніцкай пазіцыі і адметны Францішак Багушэвіч:
     
     «Лютня», спявай нам! Бо спеў твой — прарочы:
     Той люд жыве, што свае песні мае,
     Бо мёртвы пець больш нічога не хоча,
     Песню ж жывую і смерць не спужае.