Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Селянін у Багушэвічавым адлюстраванні
     Два вершы ў зборніку Багушэвіча «Дудка беларуская» з'яўляюцца ключавымі для раскрыцця паэтавага разумения сутнасці беларускага селяніна. Абодва яны будуюцца на рэзкім супроцьпастаўленні багацця і беднасці, шчасця і бяды. Вострае адчуванне такой размежаванасці грамадства ўласцівае герою абодвух твораў. Параўнаем у сувязі з гэтым пазіцыю сялян з твораў Дуніна-Марцінкевіча, хоць бы з «Сельскай ідыліі»: там і Навум Прыгаворка, і непаслухмяны і раззлаваны Ціт мірацца ў рэшце рэшт з падабрэлым, перавыхаваным панам Лятальскім, і галасы іх зліваюцца з хорам народных галасоў у заключнай песні. Гапон — бунтар з аднайменнай паэмы таксама памірыўся з пані, дагаджае ей за ласку, добра служыць афіцэрам у царскім войску. У Багушэвіча не тое: яго селянін ведае сабе цану і часцей непрымірыма настроены да тых, хто абыходзіцца з ім, як з быдлам. Ён ужо вызвалены з сацыяльнага прыгону паводле царскага указа. Іншая справа, што пакуль што залежыць ад магнатаў эканамічна. I таму ён горды духам, можа за сябе пастаяць. У ім абуджаецца свядомасць. Ён крычыць на ўвесь свет (і крык гэты пачуе Купалаў селянін, мужык-беларус, «пан сахі і касы»), што ён — чалавек.
     Першы верш — крык пра агульную пагарду моцных гэтага свету, якія адабралі права працоўнага чалавека быць пісьменным, зведаць навуку («Да навукі ён не браўся, Закасіўся, заараўся» і з'едліва, не ў свой адрас, а ў адрас тых, хто лічыць дурным, як варона, — «Ведама, мужык — хамула — Ад навукі адвярнула!»), выцягваюць з яго апошнія набыткі працы. Гэта мужык корміць хлебам увесь свет, а сам пухне з голаду, не мае «збожжа ні асьмінкі», «мякінцы рады». Гэта ён цэлую зіму цягае збожжа на станцыю і... закладвае кажух_, «каб дажыць як да крапівы, Абы ў поле выйшаў жывы». Ён для чужых людзей косіць, а свая скаціна рыкае галодная, узводзіць касцёл да неба і гмахі валасных будынкаў, а сам «жывець у мокрай яме, Дзверы заткнуў анучамі». Так, ад страфы да страфы, адбываецца градацыя пачуцця непрыняцця палітыкі гаспадароў жыцця ўяўных, якія адкідаюць рэальнага гаспадара — селяніна — на ўзбочыну, спажываюць набыткі яго працы. Усё, што створана на зямлі, пабудавана, узарана, назапашана, у тым ліку чыгунка, што абвіла свет, — справа рук працоўнага люду, селяніна. Разам з градацыяй пачуцця нянавісці да тых, хто стаіць над працоўным народам і рабуе яго, градзіруе і пачуццё спачування селяніну — майстру сваёй справы, выдатнаму ўмельцу.
     Мяне асабліва захапіла перадапошняя страфа, дзе Багушэвіч, карыстаючыся адначасова мастацкімі тропамі гіпербалай, літотай, параўнаннем, стварае яркую сцэну працы селяніна ў лесе. Падобных строфаў і ў нашай нацыянальнай паэзіі, і ў творах рускіх паэтаў (хіба што ў Някрасава трэба нешта падобнае пашукаць) я не чытала:
     
     З камаровы нос сякерку
     Сцісне, крэкне, замахае —
     Зробе путчу, як талерку,
     Свет дрывамі закідае!
     
     А у хаце — зварыць страву,
     Пашчапае стару лаву!
     Дык крычыце ж, біце ў звона:
     Дурны мужык, як варона!

     
     А званы б'юць другое — гімн сіле і ўмельству селяніна! Верш напісаны ў форме «доказу ад процілеглага». Прыём гэты даў плён. I пачулі мы іронію яго лірычнага героя! I адчулі боль самога аўтара, без якога твор увогуле не адбыўся б.
     Верш «Бог не роўна дзеле» паглыбляе сацыяльны кантраст паміж беднасцю і багаццем. Ён напісаны ў форме адкрытага паведамлення ад імя селяніна пра нярадасныя назіранні над уласным становішчам і становішчам багацея. Голас селяніна падсвечваецца голасам самога аўтара — заступніка пакрыўджаных. Асноўны мастацкі прыём — супроцьпастаўленне з першаи і да самаи апошняй страфы. Паставім прыкметы сялянскага жыцця і жыцця багацея побач: «золата з плеч да ног» — «Весь, як рэшата, свіціцца, Адны латы, адзін бруд!»; «хатаў многа, А вялікіх — касцёл моў», дзе і Богу захацелася б жыць, — «у сцяне дзюры, Вецер ходзе, дым і снег», тут сама куры, свінні; «Едзе у вагоне, — Цёпла, мякка, толькі жыць» — «той... Паўзе з клункам па дарозе, У снягу увесь па брух»; адзін «хлеба і не знае, Толькі мяса ды пірог», выкідае рэшту сабакам — другі «хлеб жуе з мякінкай, Хлебча квас ды лебяду», харчуецца і п'е ваду разам з свінкай ды конікам. Бязрадасная карціна. А на заканчэнне паэт дае такі яркі малюнак, што ён засціць усе папярэднія. З'яўляецца вобразнасць, якой, да гэтага не ведала творчасць паэтаў-папярэднікаў Багушэвіча. Гэтая трапная вобразнасць перажыла свой час, перажыве і часы наступныя. З ёй увойдзем мы і ў 21 стагоддзе. Колькі спачувальнасці ў заключных параўнаннях мастака! Як лёгка іх запомніць:
     
     Аднаму дзесяткі-служкі
     Зарабляюць сотні сот;
     Рукі ў яго, як падушкі,
     Як кісель, дрыжыць жывот!
     Другі ж сам, аж на дзесятак
     Працуючы, лье свой пот,
     А высахшы, як аплатак,
     Цянюсенькі, як той кнот,
     Слаўна! Хораша! Цудоўна!