Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Разуменне Францішка Багушэвiчам ролi мастацтва ў жыццi народа. Яго эстэтычныя погляды. Думкi паэта аб роднай мове
     Аб ролi мастацтва ў жыццi народа Багушэвіч выказаў свае думкі ў зборнiках "Дудка беларуская", "Смык беларускi". Кожны са сборнiкаў - асабiстая старонка ў жыццi i творчасцi паэта, асобная мастацкая з'ява. Са сваiмi вядучымi вобразамi, iдэйна-эстэтычнымi задачамi. Вялiкае значэнне маюць прадмовы да гэтых сборнiкаў. Гэтыя прадмовы прысвечаны пытанням развiцця беларускай мовы i лiтаратуры. Паэт iмкнецца абуздаць у народа пачуццi нацыянальнага самаўсведамлення, любоў да роднай мовы i лiтаратуры. З вялiкай цеплыней гаварыць ён у прадмовах аб высокiх вартасцях беларускай мовы, вельмi багатай гiсторыяй i традыцыямi. "Мова наша - есць такая ж людская" - пiсаў Багушэвіч, - "як i французкая, або нямецкая, або iншая мова". У прадмовах, поўных патрыятычнага пачуцця да Радзiмы, роднай мовы, перадавой нацыянальнай культуры Багушэвіч гнеўна дакарае "Вялiкiх паноў", якiя грэбуюць роднай мовы, адракаюцца ад яе, ахвотней гавараць на французкай, чым на сваёй. Любоў да роднай мовы спалучаеца ў Багушэвіча з павагай да мовы i нацыянальнай культуры iншых народаў. Паэт лiчыў пажаданым i нават неабходным, каб беларусы, апрача роднай мовы ведалi i суседскiя мовы. Барацьба Багушэвічэм за родную мову i лiтаратуру была барацьбой за дэмакратыю, палiтычную i нацыяную свабоду. Прадмовы садзейнiчалi абуджэнню нацыянальнай свядомасцi народа, развiццю беларускай мовы i лiтаратуры, сцвярдженню эстэтычнага срэдства паэта, яго адносiны да народнай культуры, да фальклора.
     Багушэвіч пачаў пiсаць вершы яшчэ ў нежынскiм лiцэi, але займацца лiтаратурнай дзейнасцю стаў толькi пасля вяртання на Радзiму. Царызм праследаваў паэзiю Багушэвіча. Таму паэт вымушаны быў друкаваць свае вершы па-за межамi Радзiмы, у 1891 годзе, у Кракаве пад псеўданiмам "Мацей Бурачок" быў надрукаваны першы сборнiк паэзii "Дудка беларуская". Затым у 1854 годзе пад псеўданiмам "Сашок Рэўка з-пад Барысава" выйшаў яго сборнiк "Смык беларускi". А другiя сборнiкi "Беларуская скрыпачка" i "Беларускiя расказы" царская цензура не дапусцiла да друку.