Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Паэма Францішка Багушэвiча "Кепска будзе!" (1)
     Самым вялікім па памеры вершаваным творам Ф. Багушэвіча з'яўляецца паэма «Кепска будзе!» Твор напісаны ў паслярэформенны час і адлюстроўвае жыццё бяднейшай часткі тагачаснай вёскі, жыццё бязрадаснае і гаротнае.
     Сюжэт твора нескладаны. Аліндарка (так звалі хлопчыка) нарадзіўся, ў «марце», і ўсё жыццё ў яго было скурожана: спачатку сіроцтва, затым жыццё ў чужыхлюдзей і, нарэшце, — турма.
     Аўтар незнарок піша, што яго герой нарадзіўся ў «марце». У аснове сюжэта ляжыць народная прыкмета: «Хто нарадзіўся ў марце, увесь век маяцца будзе». З гэтым звязвае свае гаротнае і беспрасветнае становішча і сам герой паэмы.
     
     А чым кепска?— бо на марцы
     Я радзіўся (пост праўдзівы,
     Цяжкі месяц гаспадарцы.
     Як пражыў хто, — будзе жывы).

     
     Думкі і меркаванні яго падмацоўваюцца і тым, што з мартам звязаны ўсе беды ў іх сям'і. Не вытрымаўшы цяжкага становішча і голаду, у марце памерла маці. Бацька Аліндаркі доўга плакаў і сумаваў, а пасля з гора распіўся і п'яны памёр пад плотам. Гэта таксама было ў марце.
     Пасля смерці бацькі хлопчыка забрала да сябе цётка. Трохі падгадаваўшы, яна аддала Аліндарку чужому чалавеку, у якога не было сваіх дзяцей. Айчым быў добрым, спагадлівым чалавекам. Гадаваў і адносіўся да Аліндаркі, як да роднага. У вобразе гэтага чалавека аўтар сцвярджае чалавечнасць, гуманізм — неад'емныя рысы народнага характару. Нягледзячы на цяжкае жыццё, людзі не трацілі свае чалавечыя якасці.
     Нікому нічога дрэннага не зрабіўшы, Аліндарка трапляе ў турму. Ф. Багушэвіч на дзіва праўдзіва і падрабязна апісаў гэтую ўстанову, яе рэжым і парадкі. Пры чытанні твора ствараецца ўражанне, што мы разам з яе героямі прайшліся па турэмных калідорах, заглянулі ў пакоі для асуджаных.
     Жыццё ў турме Аліндарка параўноўвае з жыццём птушкі, пасаджанай у клетку. Так, як птушка б'ецца аб сценкі клеткі, так хацелася біцца галавою аб турэмныя сцены нашаму герою. Аліндарку здавалася, што каб яму на волю — ён бы нават есці не хацеў. Галоўны герой паэмы ўпэўнены, што воля — галоўнае, што патрэбна чалавеку для шчасця.
     Вуснамі Аліндаркі гаворыць сам Ф. Багушэвіч. Думкі і разважанні аб волі — думкі паэта. Толькі аўтар разумев крыху болей за свайго героя. Ён ўпэўнены, што не толькі март вінаваты ў нешчаслівым лесе Аліндаркі — вінавата грамадства, у якім Аліндарка жыве. Бо Аліндарка не адзіны, такіх гаротнікаў было шмат у кожнай тагачаснай беларускай вёсцы.