Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Жыццёвы шлях Аліндаркі - адлюстраванне лёгкай долі працоўнага народа
     Францішку Багушэвiчу было добра вядома цяжкае жыццё сялянства, якое задыхалася ад беззямелля, цярпела нястачы. У паэме "Кепска будзе!" паэт паказвае бесчалавечнасць царскiх чыноўнiкаў i паноў, бясконцыя пакуты простага беларускага мужыка. Алiндарка — галоўны герой твора — нарадзiўся ў сакавiку, нешчаслiвым, па народных павер'ях, месяцы. Зiмовыя запасы ўжо з'едзены, а да лета яшчэ далёка. "Кепска будзе!" — такiмi словамi сустракае бацька нараджэнне сына, як быццам ведаючы наперад яго лёс:
     
     Як я толькi нарадзiўся —
     Бацька сказаў: "Кепска будзе!"
     Ну дык жа ж не памылiўся:
     Здзекавалiсь Бог i людзi.

     
     I словы бацькi спраўдзiлiся. Ад самага нараджэння хлопчыка суправаджаюць няшчасцi: недарэчнае хрышчэнне халоднай вадой з рэчкi, смерць бацькоў, галеча i голад. Даў прытулак сiраце айчым, якi выхаваў Алiндарку працавiтым, чулым, спагадлiвым чалавекам. У дваццацiгадовым узросце хлопца западозрылi ў iмкненнi ўхiлiцца ад рэкруцтва (ён не быў запiсаны ў метрычнай кнiзе) i кiнулi ў астрог. Айчым, якi верыць, што "праўда гдзесьцi не змёрла", бярэцца за цяжкую справу па выратаваннi свайго прыёмнага сына. "Помнi... мяне, сыну, а я хiба што загiну, а цябе вярну да вёскi". З торбай на плячах айчым абiвае парогi судовых iнстанцый Вiльнi i Лiды i дамагаецца свайго — вызваляе Алiндарку з няволi. У паэме "Кепска будзе!" Ф. Багушэвiч паказвае шлях абуджэння чалавечай годнасцi беларускага сялянства. Людзi, якiя жылi на гэтай зямлi без свайго iмя, пачынаюць шукаць i знаходзiць яго, пачынаюць усведамляць сваё чалавечае "я", сцвярджае паэт. Бяздольны, пазбаўлены чалавечых правоў, Алiндарка не страцiў сваiх лепшых якасцей, добрых намераў. Хлопец вырас працавiтым, кемлiвым, з чулай душой, Жыццёвыя нягоды не зламалi героя, а, наадварот, загартавалi яго характар. Калi асэсар зневажае яго i б'е па твары айчыма, Алiндарка паводзiць сябе смела i рашуча. Ён дае належны адпор крыўдзiцелю, узяўшы яго загрудкi i пхнуўшы лбом у дзверы. У астрозе Алiндарка сваiмi вачыма бачыць здзекi i глумленнi з людзей, часта нi ў чым не вiнаватых. Ён спачувае iм, жадае хутчэйшага вызвалення. Турэмнае зняволенне, зняважлiвыя адносiны да Алiндаркi турэмшчыкаў яшчэ больш развiлi ў iм iмкненне да свабоды. Птушка, нагадвае герой твора, каб не быць у няволi, б'ецца ў клетцы галоўкай, пакуль не заб'ецца; злоўленая лiсiца распорвае сабе чэрава, каб памерцi, а не жыць у няволi; нават змяя-мядзянка, зачыненая ў шкляным посудзе, будзе джалiць сябе, пакуль не загiне. I таму свабода для Алiндаркi раўнацэнна жыццю. "Тут, здаецца, i сканаў бы, за свабоду жыццё б даў бы!" — усклiкае ён. Расказваючы пра цяжкi лёс Алiндаркi, Ф. Багушэвiч паказвае невыносныя ўмовы жыцця беларускага народа, вострую нянавiсць яго да прыгнятальнiкаў, абуджэнне пачуцця чалавечай годнасцi, смеласцi i свабодалюбства. Такiм людзям будзе кепска да той пары, сцвярджае паэт, пакуль яны не пераадолеюць сваёй патрыярхальнасцi i не пачнуць актыўна змагацца з несправядлiвасцю i прыгнётам.