Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Асноўныя тэмы i вобразы ў творах Францішка Багушэвіча
     Творчасць кожнага аўтара сугучна з часам. У ей адлюстроўваюцца праблемы, якiя хвалююць аўтара, яго мары i спадзяваннi.
     Творчасць Францiшка Багушэвiча прыпадае на другую палову дзевятнаццатага стагоддзя. Паўстанне 1863 года, якое рыхтаваў Кастусь Калiноўскi i ў якiм прымаў удзел Багушэвiч, пацярпела крах. У вынiку гэтага царскiя ўлады сталi адносiцца да народа з яшчэ большай жорсткасцю, яны iмкнулiся задушыць нават думку аб супрацiўленнi. Паўсюдна чулiся стогны змучанага люду.
     Францiшку Багушэвiчу вельмi часта даводзiлася сутыкацца з бяспраўем народа, яго гаротным становiшчам, яго клопатамi. Ён працаваў адвакатам. Прычым адвакатам, якi, як сведчаць напiсаныя яго рукою словы, «весцi справу селянiна задарма згодзен».
     Таму абяздоленае, бяспраўнае становiшча селянiна — вось асноўная тэма творчасцi Багушэвiча. Пра тэта i верш «Праўда», дзе аўтар скардзiцца, што не можа нiчым дапамагчы людзям. А як бы хацелася яму прыдумаць i сказаць iм словы, якiя б былi праўдай! Каб пачуўшы тыя словы праўды, усе сталi роўнымi, усе сталi братамi. Тады б i жыццё было радасным.
     Тэма роўнасцi ўсiх людзей перад Богам гучыць у вершы Багушэвiча «Быў у чыстцы». Усе аднолькава праходзяць чыстку ў пекле, нягледзячы на сацыяльнае становiшча: i мужык, i пан. «Чаму тады на зямлi людзi падзелены?» — ставiць перад чытачом пытанне аўтар.
     Хвалюе Багушэвiча i пытанне роднай мовы, адносiны да яе як да быдлячай. У прадмове да свайго першага зборнiка «Дудка беларуская» аўтар пiсаў: «Братцы мiлыя, дзецi зямлiматкi маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамi пагаварыць трохi аб напiай долi-нядолi, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самi, ды i не адны мы, а ўсе людзi цёмныя «мужыцкай» завуць, азавеццаяна «беларускай». Багушэвiч адносiцца да сваей роднай мовы з любоўю i хоча, каб так ставiлiся да яе i ўсе беларусы.
     Чытаем творы Францiшка Багушэвiча i перад намi адзiн за другiм паўстаюць вобразы роднага краю: прыгнечанай радзiмы, забiтага, абяздоленага, гаротнага селянiна, скупога бязлiтаснага пана, беларускай прыроды.
     У залежнасцi ад тэмы вершы прасякнуты розным настроем: ад гнеўнага i палымянага да журботнага i шчымлiва-пяшчотнага. I ў кожным з iх — любоў, павага, спачуванне простаму чалавеку i адначасова нянавiсць да яго эксплуататараў.