Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Ідэя нацыянальнага адраджэння ў прадмовах да зборнікаў вершаў Францішка Багушэвіча "Дудка беларуская" і "Смык беларускі"
     Не пакідайце ж мовы нашай
     беларускай, каб не ўмёрлі!
     Францішак Багушэвіч

     
     Францішак Багушэвіч пакінуў нам у епадчыну дзве кніжкі вершаў — «Дудку беларускую» і «Смык беларускі» і ўсяго некалькі апавяданняў. Астатняе — не захавалася. Як бы збоку гледзячы на сябе, на сваю творчасць, паэт пісаў:
     
     Каму дудка паслушна
     Ды іграе спеўна,
     Той душа дабрадушна
     I шчырая, пэўна.

     
     Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава... Так сціпла падпісваў свае кніжкі Ф. Багушэвіч. I каб падкрэсліць еднасць з народам, і каб не прыцягваць асаблівай увагі высокіх уладаў. Толькі за тое, што пісаў на беларускай мове, маглі пасадзіць у турму.
     Час і жыццё не спрыялі творцам, якія пісалі па-беларуску. У прадмовах да кніжак Ф. Багушэвіч выказвае заклапочанасць і трывогу за лес роднага слова, абгрунтоўвае законнае права на развіццё роднай мовы, права беларускага народа на стварэнне сваей нацыянальнай культуры і тым самым — на свае існаванне: «Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» Разумеючы, што асноўным доказам існавання народа з'яўляецца мова, Ф. Багушэвіч заклікаў шанаваць мову народа, берагчы і развіваць яе, узбагачаць і памнажаць культурныя традыцыі.
     У той час, калі супраць беларускай мовы выступалі афіцыйныя ўлады, патрэбна была незвычайная перакананасць і мужнасць, каб заявіць на ўвесь голас, што беларуская мова — гэта мова шматмільённага народа з багатымі гістарычнымі традыцыямі: «Чытаў я ці мала старых папераў, па дзвесце, па трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі а нашай мовай чысцюсенькай, як бы вот цяпер пісалася». Знаёмства з гісторыяй народа і вера ў яго патэнцыяльныя творчыя сілы, глыбокае і тонкае адчуванне ўсіх асаблівасцяў мовы дае пісьменніку падставу сцвярджаць, што «мова наша ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая». Багушэвіч робіць экскурс у гісторыю беларускага народа, каб даказаць жыццяздольнасць і народа, і яго мовы.
     У сваіх прамовах ён узнімае найбольш важную з усіх праблем — праблему самога існавання народа — і звязвае яе з неабходнасцю захавання роднай мовы, з задачай стварэння нацыянальней культуры і літаратуры.
     Недалёкае мінулае пакінула ў памяці толькі ўспаміны аб паншчыне, забароне роднага слова, культурным заняпадзе. Таму Ф. Багушэвіч імкнуўся скіраваць свой погляд у той перыяд, калі беларускі народ стварыў выдатную культуру і літаратуру. На канкрэтных гістарычных фактах з мінулага ён выхоўваў высакародныя гістарычныя пачуцці. Супрацьпастаўленне далёкай мінуўшчыны тагачаснай рэчаіснасці было апраўданым, бо дапамагала змагацца за ажыццяўленне пастаўленай мэты — абуджэнне нацыянальнай свядомасці народа.
     Прадмовы Ф. Багушэвіча — тэта маякі на доўгім, шматпакутным і цярністым шляху беларускага народа да ўсведамлення гістарычнай справядлівасці і нацыянальнай годнасці. Форма непасрэднага звароту да чытачоў, шчырыя гутарковыя інтанацыі, лірычная афарбоўка, паэтычная выразнасць надаюць прадмовам асаблівую пераканальнасць.