Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Адносіны да гісторыі – мера вартасці чалавека
     У творах Івана Пятровіча Шамякіна ўслаўляецца гераізм савецкага чалавека, які ў неверагодна цяжкіх умовах змагаўся з фашызмам, сцвярджалася гуманістычная думка, што салдат-пераможца не мае права на помсту.
     Падзеі вайны Шамякін асэнсоўвае як непасрэдны ўдзельнік і сведка. Праўдзіва адлюстроўваў жыццё беларускай вёскі ў ваенны і паваенны час, у час нямецка-фашысцкай акупацыі, паказваў вайну як барацьбу, якая вялася пад кожнай сялянскай страхою.
     Пісьменнік пастаянна ў сваіх творах паказвае адчуванне асноўных працэсаў грамадскага жыцця таго часу, падзеі якога ён апісвае. Выкрывае асноўныя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы.
     У рамане “Сэрца на далоні”, які выйшаў у 1963 годзе, узнімаюцца праблемы грамадзянскай адказнасці чалавека перад самім сабой, народам, гісторыяй, асуджаецца страх, які калечыць, калечыў і працягвае калечыць душы тых, хто шчыра ваяваў на вайне за Радзіму і народ. Асуджае занядбанне чалавечае маралі, кар’ерызм.
     Іван Пятровіч Шамякін займае па жыцці актыўную грамадска-палітычную пазіцыю, пастаянна абіраючыся ва ўсялякія кіруючыя партыйныя і савецкія органы, узнагароджваючыся пастаянна савецкім урадам, партыяй, адміністрацыяй прэзідэнта разнастайнымі ўзнагародамі, прэміямі і шанаваннем удзячнага чытача старэйшага пакалення.
     Раман “Сэрца на далоні”, у якім шчыльна перамяжоўваецца і перакрыжоўваецца тэма і праблема вайны і сучаснасці. Раман, у адрозненні ад ранейшых твораў пісьменніка, мае, як і раман “Вазьму твой боль”, вострую канфліктную аснову, якая выносіць сваю вырашальную мэту ў маральна-этычную плоскасць.
     Як вядома нам са старонак выдатнейшага рамана Івана Шамякіна, Гукан (старшыня гарсавета) піша гісторыю падпольнага руху ў горадзе, аднак дае ўласную інтэрпрэтацыю, часта адступаючы ад праўды, ісціны, гістарычнай справядлівасці і рэальных падзей часоў мінулай вайны.
     Доктар Савіч у час вайны актыўна дапамагаў падпольшчыкам, рызыкуючы ўласным жыццём, і цяпер дачка, Зося Савіч, імкнецца вярнуць свайму бацьку сумленнае імя дастойнага савецкага чалавека, свайго бацькі.
     Фашысты жорстка расправіліся з доктарам Савічам і спецыяльна ўсклалі віну за смерць на партызанаў. Гукан ведае праўду пра бацьку Зосі: хаваўся ў іх доме ад фашыстаў, аднак свядома ўтойвае праўду, фальсіфікуе ісціннае становішча спраў. Але знаходзяцца ў грамадстве здаровыя сілы, якія паўстаюць на абарону чэснага імя доктара Савіча, - гэта хірург Яраш і журналіст Шыковіч. Нягледзячы на папярэднія гады татальнага страху перад сталіншчынай, культам асобы, органамі бяспекі і карным апаратам, Шыковіч І Яраш, абапіраючыся на пачаткі дэмакратычнага абнаўленне савецкай краіны, пазбаўляюцца сацыяльнага страху, праяўляюць мужнасць і дужасць свайго характару і выкрываюць подласць і нягодніцтва старшыні гарсавета Гукана, паўстаючы тым самым супраць “гуканаўшчыны”.
     Асноўная ідэя рамана – без праўдзівага мінулага няма і не можа быць будучыні, без чалавечае сумленнасці, справядлівасці і гуманізму – духоўнага прагрэсу грамадства і чалавецтва ў цэлым.
     
     Выкладчык кафедры беларускай мовы і методыкі яе выкладання БДПУ імя М.Танка ЛАБАЧЭНЯ ГЕНАДЗЬ ЯКУБАВІЧ