Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Беларускі "Златавуст" - Кірыла Тураўскі
     Пiсьменнiк-прапаведнiк, выдатны майстар аратарскай прозы, царкоўны дзеяч XII ст. Кiрыла Тураўскi быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Ён выдатна ведаў Святое Пiсанне, класiчную вiзантыйскую рыторыку i паэтыку, валодаў многiмi мовамi. Праведнае жыццё, адукаванасць, красамоўства зрабiлi iмя царкоўнага дзеяча вядомым яшчэ ў маладосцi. У творчай спадчыне асветнiка - аповесцi, малiтвы, "словы", павучаннi, пасланнi, каноны, якiя вызначаюцца ўзнёсласцю, лiрызмам, эмацыянальна вытанчанай мовай. Да нашых дзён захавалася 8 "слоў" - пропаведзей ("Слова на свята Вялiкдзень", "Слова на вербнiцу", "Слова на ўшэсце" i iнш.), некалькi аповесцей-прытчаў i казанняў ("Прытча пра чалавечую душу i цела", "Аповесць пра беларызца i манаства", "Казанне пра чарнарызскi чын"), два каноны, каля трох дзесяткаў вершаў i малiтваў. У творах К. Тураўскага адлюстроўваюцца багаслоўска-фiласофскiя i грамадска-этычныя погляды пiсьменнiка, тлумачыцца сiмволiка многiх бiблейскiх кнiг, уздымаюцца праблемы духоўнай дасканаласцi суайчыннiкаў. Праз бiблейскi змест прасочваюцца думкi не толькi аб радасцях чалавечага жыцця, харастве навакольнай прыроды, аўтар таксама задумваецца аб недахопах дзяржаўнага ладу. К. Тураўскi праяўляў асаблiвы клопат пра духоўную дасканаласць суайчыннiкаў. У "Прытчы пра чалавечую душу i цела" (цi "Слове пра сляпога i кульгавага") пiсьменнiк выкарыстоўвае ў якасцi сюжэта евангельскае апавяданне пра руплiвага гаспадара. Пасадзiўшы вiнаград, ён паставiў ля варот двух вартаўнiкоў: сляпога i кульгавага. "Калi хто з маiх ворагаў захоча абакрасцi вiнаграднiк, то кульгавы ўбачыць, а сляпы пачуе. Калi ж хто-небудзь з iх захоча ўвайсцi ў вiнаграднiк, то кульгавы, не маючы ног, не зможа прайсцi ўсярэдзiну; сляпы ж, калi i ўвойдзе, то, заблудзiўшыся, у прорве разаб'ецца", - так разважае гаспадар. На самой справе ўсё адбылося iнакш. Сляпы i кульгавы, аб'яднаўшы свае сiлы (сляпы нёс кульгавага, а кульгавы паказваў дарогу), самавольна трапiлi ў сад i прысвоiлi чужое дабро. Гаспадар, даведаўшыся пра здзейсненае, загадаў прагнаць "злачынцаў". К. Тураўскi ў вобразе сляпога паказаў чалавечую душу, у вобразе кульгавага - цела. Гаспадар - Бог, стваральнiк свету - карае сляпога i кульгавага, выганяючы iх з саду. Гэтым самым аўтар сцвярджае думку аб адказнасцi чалавека перад Богам i пакараннi за грахi. Высокамастацкiя аратарскiя творы К. Тураўскага склалi залаты фонд старажытнай лiтаратуры. Яны на працягу многiх стагоддзяў карысталiся вялiкай папулярнасцю, памнажалiся i разыходзiлiся ў сотнях рукапiсных спiсаў. Менавiта пагэтаму нашы продкi называлi асветнiка Златавустам, параўноўваючы яго са славутым аратарам i майстрам красамоўства IV ст. н. э.