Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Тэма Радзiмы, народа i яго будучынi ў лiрыцы Максiма Багдановiча
     Максiм Багдановiч (М.Б.) выступiў у лiтарары ў 1907г. Яго паэзiя з'яўляецца глыбока рэалiстычнай, цесна связанай з вызваленчай барацьбой беларускага народа. Любоў да Радзiмы - адна з галоўных тэм лiрыкi М.Б. Ён паказвае моцную прывязанасць простых людзей да Беларусi, да роднай зямлi. Выгнаныя голадам з роднага краю, беззямельныя сяляне жывуць успамiнамi аб Радзiме.
     "Эмiгранцкая песня". Тэма любвi да Радзiмы гучыць i ў вершах, прысвечаных мiнуламу Беларусi. У час паездкi ў 1911г. у Вiльню М.Б. пазнаемiўся з рукапiсамi старажытных беларуских кнiг. Яго зацiкавiла гiстарычнае мiнулае беларускага народа. З'явiлiся вершы "Кнiга", "Слуцкiя ткачыхi", "Перапiсчык".
     Верш "Слуцкiя ткачыхi" - адзiн з лепшых твораў гэтага цыклу. У iм уваскрашаецца далекае феадальнае мiнулае Беларусi, паказваецца паднявольная праца слуцкiх ткачых у час прыгону. Вобраз Васiлька набывае ў вершы абагульняючае значэнне. Ён злiваецца з вобразамi Радзiмы, становiцца сiмвалам народнага мастацтва. Разам з вобразамi Радзiмы ў лiрыцы М.Б. даецца вобраз народа. Паэт гаварыць аб яго цяжкiм жыццi. "Народ, беларускi народ".
     М.Б. бачыць, як пад уздзеяннем рэвалюцыi 1908г. абуджаюцца да жыцця народныя сiлы. Паэт параўноўвае бел. народ з каштоўным дыяментам, якi не блiшчыць у час змяркання i ў цеменi ночы, затое пры сонечным святле зiхацiць дзiўнаю красою. "Не блiшчыць у час змярканя". Вобразы сонца, усходу, вясны увасабляюць у лiрiцы М.Б. шчастлiвую долю народа. Паэт заклiкае Беларусь шукаць сабе свабодны шлях. Ён верыць у сiлы белар. народа, у яго лепшую будучыню.
     
     Беларусь, твой народ дачакаецца
     Залацiстага яснага дня.
     Паглядзi, як усход разгараецца,
     Сколькi ў хмарках агня.

     
     Такой жа палымянай верай ў сiлы народа, у яго будучыню прасякнуты верш М.Б. "Памiж пяскоў Егiпецкай зямлi." Жменя насення, якая праляжала 1000 гадоў у зямлi i не страцiла жыццевай сiлы, набывае ў творы сiмвалiчнае значэнне. Гэта сiмвал жыцця, бессмяротнасцi Яна нагадвае паэту лес бел. народу. Прыгнечаны на працягу многiх вякоў, ён выжыў, захаваў сваю сiлу. М.Б параўноўвае абуджаны рэвлюцыяй 1905г. бел. народ з магутнай падзямельнай крынiцай, якая гатова прабiцца кожную хвiлiну на шырокi прастор.
     Адзiн з найвышэйшых узлетаў М.Б. з'яўляецца верш "Пагоня". Твор народжаны запаветным болем за Беларусь, якi праходзiў тады на пачатку 20 стагоддзя да многiх, несучы безнадзейнасць i нявер'е. Паэта хвалявала гераiчная мiнуўшчына, вялiкая гiсторыя прарочыла нац. будучыню. Напiсаны гэты верш за некалькi месяцаў да апошняга ад'езду ў Крым. Верш упару паспеў збалелай Беларусi, якую катавала iмперыялiстычная вайна. М.Б. даў нацыi на ўсе 20 стагодзе верш-звон, верш-сцяг, верш-гiмн.
     У паэтычным уяўленi старадаўнiя воiны пагонi - змагары супраць сеняшней нац. здрады, супраць нявер'я ў свой народ, просiць ён скiраваць духоўныя мячы iх, мячы мiнуўшчыны, мячы гiсторыi.
     
     Бiце ў сэрца, бiце мячамi.
     Не давайце чужынцамi быць.
     Хай пачуюць, як сэрца начамi
     Аб радзiмай старонцы балiць.

     
     Наступная страфа - споведзь, прызнанне радзiме з вайсковай прысягай аддаць свае жыццё за яе.
     
     Мацi-родная, мацi-краiна
     Не ўсцiшыцца гэтакi боль.
     Ты прабач, ты прымi свайго сына.
     За цябе я памерцi гатоў.