Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Пацяроб i Зелянюк у рамане Міхася Зарэцкага "Вязьмо"
     У адрозненне ад Сымона Карызны гэта моцныя духам і характарам натуры. I адзін, і другі актыўна змагаюцца за новае жыццё, набліжаюць яго, як могуць. Абодва адчуваюць падтрымку дзяржавы, партыі, таму дзейнічаюць смела і рашуча. Аднак прыёмы работы з людзьмі ў іх розныя. Пацяроб — прыхільнік суровых мер, у тым ліку — пагрозаў зброяй. Ён, праводзячы калектывізацыю ў Сіўцах, не задумваецца над тым, што робіць, не аналізуе свае ўласныя ўчынкі. А чаму? Вось цікавае пытанне. Ды таму, відаць, што з'яўляецца тыпам новага, савецкага чыноўніка, бюракрата, для якога галоўнае — выканаць інструкцыю, «не скрывіць лінію», дагадзіць вышэйстаячым начальнікам і тым самым дасягнуць большай кар'еры. Ужо знешне ён увасабляе рашучасць і націск, імкненне абагульняць, дзейнічаць, націскаць, штурмаваць: «даўгі, як вочап, і калматы, як памяло». Пісьменнік не раз засяроджвае ўвагу чытача, што ў старшыні сельсавета доўгія ногі, якія не змяшчаюцца пад сталом і выстаўляюцца іх уладальнікам на сярэдзіну невялікага пакоя так, што наведвальнікам няма як падступіцца да свайго вялікага начальніка. Другім разам гэтыя доўгія ногі служаць яшчэ лепш: Пацяроб хутка мерае імі вулічныя прасторы, нечакана з'яўляецца ў хатах і «запісвае добраахвотна» людзей у калгас. Людзі становяцца ахвярамі гэтага чалавека, які завярбоўвае (хіба гэта сумленна!) сярод дзяцей даносчыкаў-падлеткаў, што дакладваюць яму, дзе знаходзяцца гаспадары зачыненых хат. З думкамі — ісці ці не ісці ў новае жыццё — ён абсалютна не лічыцца. Галілеева «што нам дасць калектывізацыя» ён адкідае адным махам як непатрэбшчыну, хоць за гэтым пытаннем — боль і спадзяванні тысяч і тысяч людзей, пакалечаныя ў далейшым лёсы. Асабліва агідны Пацяроб тады, калі выступав на сходах перад народам. Тут ён спадзяецца не на добрае, ласкавае слова, а на пагрозу, крык, жах, на пісталет у кабуры, па якім раз-пораз замілавана паляпвае рукой: «Менш слоў, а больш дзела. Па-балынавіцку трэба, а не па-бабску». Яго крэда — праводзіць калектывізацыю — як усё роўна ісці ў бой з ворагам, браць рэдуты, змагацца не на жыццё, а на смерць. «Смаркачы! Я вам за тры дні ўвесь сельсавет у калгас увапхну», — крычыць ён у твар сваім «мяккацелым» таварышам, якія, на яго думку, любяць «малімоніцца», а не займаюцца канкрэтнай працай з людзьмі. Пісьменнік уводзіць у тэкст яшчэ адну важную партрэтную дэталь: на твары ў Пацяроба заўсёды вісіць нейкая плаксівая ўсмешка, якая выдае ў ім не сентыментальна расчуленага чалавека, а жорсткую натуру, інквізітара, што пагардліва ставіцца да ўсіх ніжэйшых рангам. Вялікі інквізітар — вось, бадай, вызначэнне сутнасці гэтага героя, народжанага кастрычніцкімі і паслякастрычніцкімі падзеямі. Гэты герой, як і яму падобныя, лічыць, што раз перамагла рэвалюцыя, значыцца, усе павінны прытрымлівацца абвешчаных ёю лозунгаў. Кіраўнікам усё дазволена. У ліку падобных кіраўнікоў можна назваць і Нагульнава з шолахаўскай «Узнятай цаліны», і Башлыкова, Міканора, Дубадзела з «Палескай хронікі» Мележа, і Сахно з аповесці Быкава «Мёртвым не баліць». Усе гэтыя людзі — валюнтарысты, для якіх нічога няма свяцейшага за дакументы, інструкцыі, лозунгі, кіраўнічыя ўстаноўкі.
     Зелянюк не такі, як Пацяроб, інквізітар. Да пагрозаў ён прыбягае зрэдзь: у рамане ў сцэне сходу, калі пакрыўдзілі, зачапілі Таццяну Шыбянок, яго аднадумку. А так ён выхаваны, далікатны малады чалавек, дваццаціпяцітысячнік, перадавік вытворчасці, камуніст, прысланы ў вёску дапамагаць праводзіць калектывізацыю, заўсёды з людзьмі, у гутарках з імі. Ён дзейнічае не просталінейна, як Пацяроб, а ўгаворамі, хітрыкамі. Яго ўсмешку бачаць людзі, да яго хінуцца. I ўсё ж і яго ўчынкі не ўсе чалавечныя. Так, напрыклад, агітатарамі за калгасы выступаюць у сем'ях маладыя дзеці, унукі, а Зелянюк задаволены сваім прыёмам, сваёй хітрасцю.
     Кіраўнікі ў «Вязьме» розныя, што і прадвызначыла майстэрства Зарэцкага, яго глыбокае разумение даваенных навальнічных падзей.