Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Тарас як народны характар (па паэме Канстанціна Вераніцына "Тарас на Парнасе")
     Паэма «Тарас на Парнасе» ўзнікла ў 50-я гады XIX стагоддзя. Доўгі час яна бытавала як ананімная. Аўтарства прыпісваецца В. Равінскаму, В. Дуніну-Марцінкевічу.
     Літаратурны крытык Г. Кісялёў і болынасць даследчыкаў лічаць, што паэму напісаў Канстанцін Вераніцын, які нарадзіўся на Віцебшчыне. Паэма з'яўляецца глыбока нацыянальным творам. Невыпадкова Г. Кісялёў назваў яе «першай літаратурнай любоўю Беларусі».
     Паэма ўзнікла як мастацкае адлюстраванне літаратурна-грамадскай барацьбы, што адбывалася ў рускай літаратуры ў 40—50-я гады XIX стагоддзя. Пасля паражэння паустання дзекабрыстаў 1825 года ў Расіі быў устаноўлены рэжым грубага самавольства і насілля.
     Зброяй у руках перадавых пісьменнікаў была літаратура. Пушкін, Лермантаў, Гогаль, Бялінскі выступалі за ідэі сапраўднай народнасці, каб літаратура кіравалася народнымі ідэаламі, крытыкавала заганы прыгоннага ладу, падтрымлівала народ у барацьбе супраць уціску. Ад рэакцыйных пісьменнікаў сыходзіла іншая трактоўка народнасці. Сутнасць яе заключалася ў намаганні прыстасаваць літаратуру да праслаўлення царызму, апраўдання прыгонніцтва. Прыхільнікамі такой народнасці былі выдаўцы газеты «Северная пчела» Булгарын і Грэч.
     Паэма ўзнікла не толькі на літаратурна-канфліктнай аснове. З самага пачатку ў задуму аўтара ўваходзіла і нешта болыпае, звязанае менавіта з яго адносінамі да народа, яго мовы, звычаяў, побыту, светаразумення. Аўтар імкнуўся ўзвысіць не толькі геніяў літаратуры Пушкіна, Гогаля, Лермантава, але і простага чалавека, яго кемлівасць, душэўнасць, умение бачыць прыгожае. Таму ў паэме многае, звязанае з жыццём беларусаў, не высмейваецца, а ўзвышаецца.
     Апублікавана паэма была ў 1889 годзе ў газеце «Минский листок».
     «Тарас на Парнасе» — адзін з самых жыццярадасных і камічных твораў ва ўсёй беларускай літаратуры. Гэта паэма глыбока і арыгінальна выявіла характер, жыццё, манеру мыслення беларускага селяніна, яго таленавітасць, нацыянальнае аблічча.
     Гэта фантастычная паэма з умоўна-казачным сюжэтам. Апавяданне вядзецца ад імя галоўнага героя Тараса. Тарас — чалавек дасціпны, кемлівы, сумленны ў адносінах да сваей працы. Ён па-свойму, крыху смешна ўспрымае жыццё і тлумачыць яго на свой сялянска-практычны лад. У хітраватым, задзірыстым тоне герой расказвае пра свае неверагодныя прыгоды. Стомлены нялёгкай працай, Тарас прысеў адпачыць і заснуў. У сне з ім здараюцца неверагодныя прыгоды: уцякаючы ад мядзведзя, ён трапляе ў яму і аказваецца на тым свеце пры дарозе, што вяла на гару Парнас. Падымаючыся на гару, ён сустракаецца з вядомымі пісьменнікамі Пушкіным, Лермантавым, Гогалем, Жукоўскім, якія выступалі за дэмакратызацыю літаратуры, яе народнасць і гуманізм. Тут жа, ля падножжа гары Парнас, герой бачыць і пісьменнікаў-рэакцыянераў Грэча і Булгарына, да якіх адносіцца з іроніяй, сарказмам. На Парнасе Тарас трапляе ў палац, дзе жывуць багі. Гэта звычайны сялянскі двор, на якім «свінні ходзяць, сабакі, козы, бараны». Тарас адкрывае для сябе, што багі жывуць як звычайныя сяляне. Яны вядуць гаспадарку, носяць звычайнае адзенне, ядуць традыцыйныя сялянскія стравы, танцуюць сялянскія танцы, мыюць у начоўках кашулі і порткі. Не даспадобы Тарасу разбэшчаныя, схільныя да п'янства, уладалюбівыя Зеўс, Бахус, Амур. I толькі да Гебы, якая вядзе гаспадарку, Тарас ставіцца з сімпатыяй і спачуваннем.
     Малюючы вобразы багоў, іх побыт, адзенне, мову, звычаі, манеры паводзінаў, аўтар выкарыстоўвае прыём парадзіравання высокага праз нізкае.
     Паэма — твор глыбока нацыянальны, і робіць яго такім вобраз Тараса. У пачатку твора Тарас выглядае пакорным, ціхім, прыслужлівым, «ён быў у ласцы пана, яго пан дужа шанаваў». Пазней зусім у іншым абліччы паўстае перад намі Тарас. Ён натуральны, без жадання прыпісаць сабе неўласцівыя рысы. Герой адкрыта апавядае, што «затросся, як асіна», калі насустрач яму выйшаў мядзведзь. Ён цікаўны, дапытлівы, лезе паглядзець, чаму сабралася так шмат народу, чаму ўсе лезуць на Парнас, «што за шайтан Парнас такі?». Узлезшы на гару, Тарас захапляецца навакольнай прыгажосцю: «Авохці мне! Як там прыгожа! Як быццам хто намаляваў!»
     Тарас умее тактоўна ўвайсці ў кампанію багоў, трымае сябе ўпэўнена, з пачуццём уласнай годнасці. Яму ўласцівы народны гумар, умение захапляцца прыгожым. Па-свойму ацэньвае герой жаночую прыгажосць: залюбаваўся Венерай, таму што яна «чырвона, тоўста, круглаліца». У яго чыста сялянская ацэнка прыгажосці: прыгожае тое, што здаровае. Аднак не толькі фізічныя рысы вылучае Тарас у дзябёлай Венеры. Ён любуецца яе стужкамі, якія ўплецены ў косы, а гэта ўжо эстэтычнае развіццё героя. Не губляючы пачуцця чалавечай годнасці, ён папрасіў багоў паесці. Паэт увёў тэты момант з пэўнай мэтай. Гэтым ён паказаў сацыяльнае становішча сялян. Паесці уволю — вось чаго не хапала селяніну, вось што было яго перпіай марай. Гасцінна, шчыра, без прыніжэння «ўсіх падзякаваў багоў» за пачастункі і развітаўся з імі.
     Я лічу, што Тарас з'яўляецца лепшым прадстаўніком свайго народа. Гэтым вобразам паэт паказаў, што галоўнае месца ў літаратуры павінен заняць мужык, таму ён і ўзводзіць свайго героя разам з перадавымі пісьменнікамі на Парнас.