Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз палясоўшчыка Тараса ў паэме "Тарас на Парнасе" (3)
     Паэма «Тарас на Парнасе» мае глыбокі сэнс. На першы погляд здаецца, што гэта звычайны жартоўны твор. Але тут выяўлены неардынарны погляд аўтара на жыццё сялян. Вобраз Тараса, галоўнага героя твора, увасабляе характэрныя рысы ўсяго беларускага народа.
     Хто ж такі Тарас? Гэта, перш за ўсё, працавіты селянін:
     
     Чуць золак — стрэльбу ён за плечы,
     Заткне сякеру за паяс, —
     Заўсёды ходзіць бор сцярэгчы
     I птушак біць з ружжа Тарас.

     
     Нягледзячы на жартоўнасць і іранічнасць апавядання, нельга не заўважыць, што аўтар вельмі добра адносіцца да свайго героя, а гэта значыць і да ўсіх простых людзей. Характар і паводзіны Тараса выклікаюць сімпатыю чытача. Асабліва падабаецца тое, як аўтар апісвае ўражлівасць селяніна, непасрэднасць у выяўленні пачуццяў:
     
     Авохці мне! Як там прыгожа!
     Як быццам хто намаляваў!
     Чырвоны краскі, мак і рожа, —
     Ну, як сукенку хто паслаў!

     
     Захапленне селяніна наваколлем, нягледзячы на яго беспрасветнае жыццё і няволю, стварае вобраз моцнага духам чалавека, у якога тонкая, уражлівая душа паэта, здольная ўбачыць прыгажосць кветак, пачуць песню салаў'я. Магчыма, таму Тарас і здолеў узабрацца на гару, да вяршыні якой імкнуліся многія знакамітыя пісьменнікі:
     
     Народ то быў ўсё не такоўскі:
     Сам Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі
     I Гогаль шпарка каля нас
     Прайшлі, як павы, на Парнас.

     
     Асабліва добра выяўляецца ідэя роўнасці людзей у сцэне гасцявання Тараса ў «панскім двары», калі раскрываецца шмат агульнага паміж панамі і сялянамі. I тыя, і другія вядуць падобны лад жыцця, маюць аднолькавыя звычаі.
     Вельмі арыгінальна аўтар апісвае паноў, паказваючы іх багамі, што надае гэтым вобразам яшчэ большую іранічнасць. Дваякі сэнс пана-Бога заключаецца ў тым, што гэта можа азначаць і павагу, і высмеивание адначасова. Адносіны да паноў выяўляюцца не канкрэтна, але Тараса аўтар раскрывав як смелага, дасціпнага, здольнага да танцаў чалавека, які валодае пачуццём гумару, усё больш і больш падкрэсліваючы яго станоўчыя рысы.
     З'яўленне Тараса на Парнасе — падзея не рэальная, але яна заключав ў сабе вялікі сэнс. Гара Парнас — гэта толькі мара простага чалавека, яго ўяўленне аб будучыні, сон, які з'явіўся прароцкім...