Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз палясоўшчыка Тараса ў паэме "Тарас на Парнасе" (2)
     Аўтарства паэмы «Тарас на Парнасе» доўгі час заставалася невядомым, устанавіць яго было нялёгка з тае прычыны, што зусім адсутнічалі дакументальныя звесткі аб аўтары. Але апублікаваныя матэрыялы беларускага паэта і фалькларыста Аляксандра Рыпінскага сведчаць, што паэму «Тарас на Парнасе» напісаў у 1855 годзе ўраджэнец Віцебшчыны Канстанцін Вераніцын.
     Галоўным героем паэмы «Тарас на Парнасе» з'яўляецца палясоўшчык Тарас. Спачувальна, з гумарам малюе аўтар свайго героя — простага чалавека з народа, прыгоннага селяніна. У пачатку паэмы Тарас характарызуецца як чалавек трохі наіўны, пакорлівы, добры, рахманы. Ён добрасумленна нёс службу панскага лесніка, за што быў у вялікай пашане ў пана, пані і войта.
     I вось з гэтым чалавекам адбыўся незвычайны выпадак. А здарылася тое, што Тарас, стомлены нялёгкай працай, прысеў на пянёк, відаць, задрамаў, і ў сне з ім адбыліся дзіўныя прыгоды. Спачатку Тарас сустрэўся з мядзведзем і, уцякаючы ад яго, трапіў у нейкую яму. I апынуўся ён «на тым свеце», у вельмі прыгожай ваколіцы каля дарогі, што вяла на гару Парнас. Тарас быў вельмі цікаўны і дапытлівы па натуры. Таму ён вырашыў паглядзець, «што за шайтан Парнас такі?» А ўбачыў ён шмат цікавага. Падняўшыся на гару, Тарас трапіў у «панскі двор» да багоў і вельмі здзівіўся, калі ўбачыў, што багд жывуць як звычайныя сяляне. I паводзяць яны сябе па-сялянску. Наглядзеўшыся на ўсё гэта і добра пад'еўшы на Парнасе ў багоў, Тарас з дапамогай зефіраў вярнуўся ў свой лес.
     На гары Парнас, у незвычайных абставінах, Тарас як асоба раскрываецца больш абагульнена, як народны характар. Ён смелы, дасціпны, здольны да танцаў. У сваіх ацэнках жыхароў Парнаса і пісьменнікаў Тарас выяўляе практычны розум, назіральнасць, пачуццё гумару, здольнасць захапляцца прыгожым. А пас ля таго, як у час сваіх прыгод герой сустрэўся з пісьменнікамі, наглядзеўся на паводзіны паноў, ён змяніў свае адносіны да жыцця.
     Праз вобраз Тараса, простата беларускага селяніна, аўтар сцвярджае думку аб тым, што нараджаецца новая, дэмакратычная літаратура, якая зробіць сваім галоўным героем простата чалавека, раскрыв багацце і прыгожасць яго душы, яго характару.
     Паэма «Тарас на Парнасе» займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры. Яна з'явілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя і адлюстравала вострую барацьбу розных ідэйных і эстэтычных напрамкаў. Сваім пафасам паэма сцвярджала народнасць і рэалізм у літаратуры. Гэтым і тлумачыцца яе выключная папулярнасць. Шырокай вядомасцю карыстаецца паэма і ў наш час.