Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз палясоўшчыка Тараса ў паэме "Тарас на Парнасе" (1)
     Вобраз Тараса ў паэме «Тарас на Парнасе» не аднабаковы. Памылкова думаць, што невядомы нам аўтар хацеў паказаць толькі нейкага канкрэтнага чалавека і не болей. Хоць у пачатку паэмы, калі мы толькі знаёмімся з Тарасам, узнікае менавіта такая думка. Аўтар вельмі падрабязна апісаў, што гэта за чалавек, дзе ён >жыў, чым займаўся, як адносіўся да сваей службы і як адносіліся да яго:
     
     Што ж, чалавек ён быў рахманы,
     Гарэлкі у губы ён не браў,
     Затое ў ласцы быў у пана —
     Яго пан дужа шанаваў.

     
     Шырыня і разнапланавасць вобразу Тараса становіцца зразумелай трохі пазней, калі герой апынуўся ля гары, што вяла на Парнас, і стаў сведкам таго, як падымаліся туды розныя пісьменнікі. Няма сумнення, што перадавых дэмакратычных пісьменнікаў Тарас паважае, называв іх «чатыры добрых малайцы»:
     
     ...Сам Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі
     I Гогаль шпарка каля нас
     Прайшлі, як павы, на Парнас.

     
     I наадварот, пра пісьменнікаў-кансерватараў аўтар гаворыць з насмешкай і неадабрэннем: яны лезлі, крычалі, штурхаліся.
     Праз адносіны Тараса да розных колаў пісьменнікаў аўтар хацеў даць ацэнку літаратуры з пазіцый народа. I ў першую чаргу — тэта была пазіцыя самога аўтара. Бо па тым, з якой сімпатыяй ён адносіцца да свайго героя, можна ўпэўнена сказаць, што і сам ён выхадзец з народа, з сялянства.
     Багі ў паэме — традыцыйныя персанажы дваранскай літаратуры. Таму такімі смешнымі выглядаюць яны ў параўнанні з Тарасам, які ў паэме — увасабленне новага літаратурнага героя.
     Патрапіўшы на Парнас і апынуўшыся сярод багоў, Тарас, калі пачуў вясёлую музыку, не змог утрымацца і кінуўся ў скокі. Ды так, што:
     
     Як стаў прытаптываць атопкам,
     Аж рот разявілі Багі;
     То ён прысвісне, то прытопне,
     То шпарка пойдзе ў кругі.

     
     У гэтых радках таксама яскрава адчуваецца сімпатыя аўтара да свайго героя. Тарас тут — увасабленне народ нага характару: вясёлы, спрытны, здольны.
     Тым, што Тарас не абмінуў Парнас, а з цікавасцю стаў набліжацца да яго, аўтар хацеў паказаць неабыякавасць простата народа да літаратуры. А яшчэ завастрыў увагу, што нараджаецца новая літаратура, ствараць якую будзе просты чалавек і героем якой таксама будзе ён.