Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Iдэйна-эстэтычная накiраванасць паэмы "Тарас на Парнасе". Асаблiвасцi жанру твора. Вобраз Тараса
     арас на Парнасе" - адзiн з самых выдатных твораў беларукай паэзii ХVII стагоддзя. Якiм шляхам пойдзе маладая беларуская лiтаратура, на якiя мастацкiя ўзоры будзе арыентавацца - пра гэта сведчыць паэма.
     Галоўны пафас паэмы заключаецца ў сцвярджэннi перадавых поглядаў на лiтаратуру, высмейванне псеўданароднасцi i абароне сапраўднай народнасцi.
     Паэма сцвярджала права беларускага народа мець сваю лiтаратуру на роднай мове. Вобразамi i карцiнамi даводзiла, што свет народнага жыцця вельмi цiкавы, варты самай пiльнай увагi пiсьменнiкаў. "Тарас на Парнасе" - твор парадыйна-сатырычны. Некаторымi асаблiвасцямi ён зблiжаецца з "Энеiдай навыварат", у тых карцiнах, дзе ў налiчным плане малююцца старажытна-грэчаскiя i рымскiя багi. Падабенства выдавочна сведчыць пра тое што аўтар добра ведаў папулярную ў яго час "Энеiду навыварат", працягваў яе традыцыi. Парадыйнасць паэмы мае iншы сэнс. Аўтарская сатыра ў творы скiравана не на дваранскi класiцызм, а на тыя з'явы, што перашкаджалi развiццю прагрэсiўнай лiтаратуры ў час напiсання паэмы.
     У паэме ставiцца важная, значная тэма, буйным планам паказаны галоўны герой. Тэма раскрываецца сваеасаблiва, палемiчна. Аўтар вядзе скрытную, але вострую спрэчку з рэакцыйнымi пiсьменнiкамi, што прымушае яго звярнуцца да адпаведных прыемаў i сродкаў. Свае адносiны да лiтаратуры ён выказвае не прама, а праз iншасказаннi, мастацкiя ўвасабленнi. Вачыма Тараса аўтар глядзiць на пiсьменнiкаў. Пушкiн, Гогаль, Лермантаў, Жукоўскi - характаразуюцца па-народнаму проста i выразна: "Чатыры добрых малайцы", "прайшлi, як павы". Пiсьменнiкi рэакцыянеры ва ўскрашаннi Тараса "агалелыя паны". Выявiўшы свае адносiны да пiсьменнiкаў, аўтар паказвае, што робiцца на Парнасе г. зн. У лiтаратуры. Ён малюе карцiну сустрэчы Тараса з багамi на парнаскай гары, дзе Тарас i багi выступаюць як лiтаратурныя вобразы-характары.
     Найвышэйшае значэнне ў выяўленнi iдэi твора мае вобраз палясоўшчыка Тараса. Вобраз раскрывацца ў 2-х планах. Яго бачым як канкрэтна-жыццевы характар з пэўнымi iндывiдуальнымi i тыповымi рысамi i як вобраз абагульнена-сiмвалiчны. У пачатку паэмы ён характаразуецца як чалавек мяккi, пакорлiвы, рахманы, вельмi старанны ў адносiнах да сваей службы: ён "балота з рання да цемнай ночы пiльнаваў, за што быў у вялiкай пашане ў пана". У заключных радках паэмы пра Тараса гаворыцца iншае: "З тых пор Тарас ужо не ходзiць, так дужа рана па лясах". Тарас пасля сваiх прыгод-сустрэч з пiсьменнiкамi-наглядеўся на паводзiны паноў i змянiў свае адносiны да жыцця. На гары Парнас, Тарас як асоба раскрываецца больш абагульнена, як народны харарктар. Ён смелы, дасцiпны, здольны да танцаў. У аценках жыхароў Парнаса i пiсьменнiка Тарас выяўляе практычны розум, назiральнасць, пачуцце гумару, здольнасць захапляцца прыгожым.
     Задума аўтара паэмы не абмяжоўвалася задачай стварэння конкрэтнага характару простага чалавека. Яна мела на мэце выявiць адносiны да лiтаратурнай барацьбы, даць аценку лiтаратуры з пазiцый народа. Гэта задача вырашаецца i праз вобраз Тараса. Яго вачыма аўтар глядзiць на пiсьменнiкаў i на з'явы лiтаратурнага жыцця. Сэнс карцiны на Парнасе, калi Тарас знаходзiцца сярод багоў, можна растлумачыць як сутыкненне новага лiтаратурнага героя з традыцыйнымi персанажамi дваранскай лiтаратуры, якiя выглядаюць смешнымi ў параўнаннi з iм. Тарас бачыцца як увасабленне народнага характару, лепшых яго рыс.
     Вобразам Тараса, простага беларускага селянiна, якi настойлiва iдзе на Парнас, г. зн. у лiтаратуру, аўтар сцвяржае думку аб тым, што нараджаецца новая, дэмакратычная лiтаратура, якая зробiць галоўным героем простага чалавека, раскрые багацце i прыгажосць яго душы, яго характару.