Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Як я правёў лета
     Мы ездзім далека за мора
     Чужыя глядзець гарады,
     Шукаем скалістыя горы,
     Азёры крыштальнай вады.
     I часта, так часта бывае,
     Што мы ў сумятлівым жыцці
     Мінаем і не заўважаем
     Красу сваіх родных мясцін.
     Мікола Хведаровіч

     
     Вось і празвінеў першы ў гэтым годзе званок. Бывай, лета! Добры дзень, школа! Я рады сустрэчы са сваімі сябрамі і настаўнікамі, але яшчэ недзе ў сэрцы жыве сум па мінулым леце. Тым больш, што ўспомніць ёсць пра што.
     У час летніх канікул бацькі адпраўлялі мяне адпачываць за мяжу. Мне там падабалася. А гэтым летам я ўпершыню паехаў да бабулі ў вёску. Якое там раздолле, якая прыгажосць! Недалёка ад вёскі лес, куды я хадзіў па грыбы і ягады. Але галоўнае — рэчка. Колькі цудоўных дзён правёў я на яе беразе! Загараў, купаўся, лавіў рыбу. Рыба лавілася розная. Гэтым летам я ўпершыню злавіў шчупака. А было гэта так. Сялёўна — вельмі мелкая рэчка. Таму мы з сябрамі вырашылі зрабіць плаціну. Набілі па краях палак, а ў сярэдзіну навалілі зямлі. Вада хутка прыбывала. Мы зрабілі плаціну вышэй, але не падмацавалі і таму яе хутка размыла. Але ў той час, як мы змагаліся са стыхіяй, прама да мяне падплыла рыбіна. Мы ёй зямлёю перакрылі адыход. Усе кінуліся яе лавіць. Гэта было нялёгка, але я першы схапіў яе рукамі. Прыгожы вялікі шчупак. Вось такое дзіва.
     Але я не хачу, каб склалася ўражанне, што я ўсё лета правеў толькі ў забаўках. Я не забываўся пра кнігі, шмат чытаў. Яшчэ я дапамагаў бабулі, сустракаў нашу карову Зорку. А адзін раз нават пасціў разам з дарослымі ўвесь вясковы статак. Я добра правёў лета, загарэў і падрос. Бацькі гавораць, што нават памужнеў. I яшчэ я зразумеў, што гэта было самае лепшае лета.
     Я набраўся сіл і з задавальненнем акунуся ў школьныя клопаты, але яшчэ доўга буду ўспамінаць лета.