Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Эпоха адраджэння: "залатая пара" ці "час чумы"
     У ХV-ХVІ стагоддзях Італія, Францыя, Англія, Германія і Польшча перажывалі перыяд, які атрымаў назву Адраджэння. Гэта быў час, калі ў барацьбе з неабмежаваным панаваннем царкоўных догмаў нараджалася новае гуманістычнае мысленне. Прадстаўнікі эпохі Адраджэння выступалі за свабоду розуму, сувязь мастацтва з жыццём. Кожны з іх вызначаўся ўніверсальнасцю асабістых ведаў, меў значныя поспехі ў розных галінах навукі і мастацтва, валодаў некалькімі мовамі, рабіў падарожжы. Для прыкладу, Леанарда да Вінчы быў не толькі вялікім мастаком, але і буйным матэматыкам, механікам, інжынерам.
     Эпоха Адраджэння — гэта час значных геаграфічных адкрыццяў, смелых падарожжаў, высокага пад'ёму культуры, навукі і мастацтва. Яна падарыла чалавецтву Калумба і Магелана, Леанарда да Вінчы і Рафаэля, Мікеланджэла і Каперніка, выдатных мастакоў, вучоных, дзеячаў культуры.
     Беларускі народ таксама з'яўляўся актыўным удзельнікам агульнаеўрапейскага культурна-гістарычнага жыцця ў гэты час. Пашырыліся сувязі нашай Радзімы з суседнімі заходнееўра-пейскімі краінамі. У розных гарадах Заходняй Еўропы, ва універсітэтах Чэхіі, Германіі, Італіі навучаліся нашы суайчыннікі. Яны ўзбагачалі і паглыблялі свае веды, знаёміліся з дасягненнямі культуры і навукі іншых народаў, навейшымі грамадска-культурнымі і філасофскімі ідэямі гэтай эпохі. Яркай фігурай, чалавекам з выразнымі адраджэнскімі рысамі характару, энцыклапедычнай адукацыяй і гуманістычнымі імкненнямі быў Мікалай Радзівіл Чорны. Яго дзейнасць адыграла вялікую ролю ў развіцці мецэнацтва ў розных накірунках культуры Беларусі і Літвы, асабліва кнігадрукавання.
     Мікалай Радзівіл Чорны працяглы час знаходзіўся за мяжой. Ён меў магчымасць грунтоўна азнаёміцца з культурай Заходняй Еўропы, рэнесансавай атмасферай каралеўскага двара ў Кракаве. Там ён правёў сваё юнацтва, зблізіўся і пасябраваў з будучым вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам II Аўгустам.
     Гэта зрабіла моцны ўплыў на фарміраванне яго светапогляду, паспрыяла разумению ролі кнігадрукавання ў грамадскім і культурным жыцці нашай краіны. Двор князёў Радзівілаў у Нясвіжы стаў адметным цэнтрам свецкай культуры на беларускіх землях.
     Мікалай Радзівіл Чорны ў 1553 годзе для прапаганды рэфармацыйных ідэй заснаваўу Бярэсці першую на тэрыторыі Беларусі друкарню. У ёй працавалі запрошаныя з Польшчы друкары Бярнард Ваяводка, Станіслаў Мурмэліус, паэт, перакладчык і кампазітар Цыпрыян Базылік. Тут друкавалася не толькі рэлігійная, але і свецкая літаратура. У 1563 годзе на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага быў выдадзены польскі пераклад Брэсцкай, ці Радзівілаўскай, Бібліі. Пад апекай мецэната дзейнічала друкарня ў Нясвіжы. У яе арганізацыі прымалі ўдзел вялікія дзеячы эпохі Адраджэння — Сымон Будны, Лаўрэнцій Крышкоўскі.
     Шчодрасцямі радзівілаўскага двара карысталіся Сымон Будны, Марцін Чаховіч, паэт Андрэй Тшэцэскі, кампазітар Цыпрыян Базылік. У Нясвіжскім двары Мікалая Радзівіла Чорнага выхоўваўся будучы палітычны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, дыпламат і мысліцель Леў Сапега. Менавіта Радзівіл накіраваў яго ў трынаццацігадовым узросце на вучобу ў Лейпцыгскі універсітэт.
     Заснаванне беларускага кнігадрукавання ажыццяўлялася дзякуючы маральнай і матэрыяльнай дапамозе багатых віленскіх гараджан Багдана Онькава і Якуба Бабіча. Яны сталі мецэнатамі Францыска Скарыны — першага беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукара. Ён бачыў у ведах сродак барацьбы з руцінай, невуцтвам, цемрашальствам, шлях да павышэння нацыянальнай самасвядомасці і індывідуалізацыі асобы.
     Прапаганда ідэй эпохі Адраджэння на тэрыторыі нашай Радзімы садзейнічала развіццю кніжнай справы, абуджала грамадска-культурную думку народа. У гэты час ажывілася выданне вучэбнай і перакладной літаратуры, сталі ўзнікаць новыя віды і жанры спецыфічнай і перакладной публіцыстыкі. Высокага ўздыму ў гэты час дасягнула мастацтва рамёстваў. Рамеснікі будавалі і ўпрыгожвалі замкі, ратушы, цэрквы. Беларускія купцы бывалі са сваім таварам у шматлікіх краінах свету. Гэта садзейнічала пашырэнню міжлюдскіх кантактаў і сувязяў. Беларуская мова паспяхова функцыяніравала ва ўсіх сферах грамадска-культурнага жыцця.
     Творы з «Полацкага сшытка», «Нясвіжскага песенніка» сведчаць пра высокі ўзровень музычнай культуры нашых продкаў.
     Эпоха Адраджэння — гэта «залатая пара» ў гісторыка-культурным жыцці беларусаў.