Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Шануйце нашых продкаў
     Ці многія з нас зараз звяртаюць увагу на бабуль і дзядуль? Шмат хто разважае так: «А чаго на іх азірацца? Яны ўжо пажылі сваё. Чаго ім яшчэ трэба?» А яны ж таксама людзі, і ім патрэбна чалавечая цеплыня. Тым болып, што яны могуць падзяліцца з намі сваімі ведамі. Старыя людзі жылі бліжэй да зямлі, і яны не забываюцца, як часам мы, аддзячыць ёй за цеплыню і шчодрасць.
     Можа, калі-небудзь трэба прыслухацца і да старых і людзей? Магчыма, яны часта не разумеюць нас, сённяшніх, бо жылі ў зусім іншы час, калі маральныя каштоўнасці былі інакшыя. Але заўсёды яны дапамогуць трапнай заўвагай, падбадзёраць ласкавым словам.
     Мы сёння занадта захапляемся дасягненнямі навукі і тэхнікі і таму аддаляемся ад прыроды. Калі гэтая тэндэнцыя будзе працягвацца і далей, то можа здарыцца непапраўнае. А старыя людзі — гэта сёння амаль адзіная крыніца павагі да навакольнага свету. Ад прыроды ў значнай ступені залежала іх жыцце, таму яны ніколі не забудуцца пра зямлю, сонца, неба і заўсёды будуць шанаваць іх. Нездарма ўмудроныя жыццёвым вопытам людзі часта расказваюць такое, аб чым мы ніколі не чулі і не пачулі б. Не па зводках сіноптыкаў, а па народных прыкметах яны могуць загадзя прадказаць, якім будзе надвор'е або ўраджай. А колькі ведаюць старыя людзі пра нашу гісторыю, традыцыі, звычаі! Вунь колькі этнаграфічных экспедыцый працавала па вёсках і мястэчках.
     Нездарма кажуць: «Не плюй у калодзеж, спатрэбіцца вады напіцца». Так і нам не трэба забывацца пра бабуль і дзядуль, бо яны з'яўляюцца для нас невычэрпным калодзежам, крыніцай каштоўных ведаў пра нашу гісторыю, Радзіму і пра саміх нас. Таму мы, у сваю чаргу, павінны шанаваць і берагчы старых людзей, бо калі яны паміраюць, то разам з імі памірае і іх пяшчота, якой яны адорваюць акружаючых. Лёс старых людзей шмат у чым залежыць ад нас. Беражыце іх, людзі, прашу вас! Беражыце.