Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Хлеб — усяму галава
     Хлеб... Якое маленькае слова, а які глыбокі сэнс. Хлеб, Радзіма, народ...
     Я нават не ведаю, ад каго я ўпершыню пачула гэтыя словы. Здаецца, яны суправаджаюць мяне з таго самага часу, як я вымавіла першае слова і зрабіла перпіы крок.
     Хлеб... Самі не ведаючы чаму, людзі заўсёды схіляюць перад ім галаву, як перад Богам. Усе мы ведаем такую ісціну, што калі б на Зямлі засталіся толькі хлеб і вада, чалавецтва не знікла б, а прадаўжала жыццё. Тамму можна з упэўненасцю сцвярджаць, што хлеб — гэта аснова жыцця. Хлеб, здабыты нялёгкай сялянскай працай, спрадвеку лічыўся галоўным багаццем краіны.
     Усё сваё жыццё людзі паважліва адносіліся да хлеба. Ад пакалення да пакалення, ад дзядоў да бацькоў і дзяцей перадавалася пачуццё павагі да хлеба.
     Няхай жа ў сям'і і на школьным уроку дзеці сэрцам адчуюць, як нялёгка даецца людзям хлеб. Навучацца паважаць і берагчы яго.
     Хто працу паважае, той хлеб не кідае.