Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Хлеб — наша багацце
     Хлеб... Якое кароценькае гэта слова, але колькі сіл, працы, энергіі патрэбна для таго, каб вырасціць яго! Тут і праца вучонага, які вывеў новы гатунак зерня, і праца інжынера, рабочага — стваральнікаў тэхнікі, і сейбіта, які кінуў зерне ў глебу. Ён павінен убраць багаты ўраджай. Ночы без сну. Дні без адпачынку. Напружаная праца ў хлебароба.
     З даўніх часоў хлеб для нашага народа быў святыняй, з ім звязана радасць, надзея на будучыню. Ён — мерка нашага багацця, самае важнае вынаходніцтва чалавечага розуму.
     Чалавек і хлеб... Яны непарыўна звязаны паміж сабой. І калі бачыш хлопчыка ці дзяўчынку, якія непаважліва адносяцца да хлеба, цяжка ўявіць, што Яны вырастуць добрымі людзьмі. Я з хваляваннем гляджу, як неяк асабліва беражліва бярэ ў рукі скібачку хлеба мой дзед. Адчуваецца, што ён добра ведае яго сапраўдны кошт, колькі нястомнай працы трэба затраціць, перш чым хлеб трапіць на стол. І таму, калі ранкам бачу на нашым стале румяны, апетытны бохан, думаю пра тое, сколькім людзям трэба дзякаваць за яго.
     Хлеб прыходзіць на наш стол у выніку цяжкай працы, таму трэба берагчы яго і адносіцца па-гаспадарску, бо хлеб — багацце нашага народа.