Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Тэатр у сучасным жыцці
     Сучасная моладзь, на жаль, страціла тое духоўнае багацце, якое ўпрыгожвала душы нашых папярэднікаў. У мінулыя часы людзі з вялікім задавальненнем хадзілі ў тэатры, музеі, захапляліся рознымі відамі мастацтва, музыкі. Зараз жа яны паглыбіліся ў свае асабістыя праблемы, іх цікавіць толькі штодзённае жыццё. Вельмі рэдка залы тэатраў, філармоній, кінатэатраў бываюць запоўнены нават напалову. А гэта азначае, што беларусы мала цікавяцца сваей культурай, традыцыямі. Я зусім не хачу сказаць, што кожны вечар, кожны дзень наведваюся ў тэатр, музей, оперу ці філармонію. Зусім не. Зразумела, са значна большым задавальненнем я схадзіла б, напрыклад, на дыскатэку. Але ўсё ж такі час ад часу я бываю ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ці ў Маладзёжным тэатры. Таксама мне падабаецца хадзіць у Палац мастацтваў і ў Мастацкую галерэю.
     Некалькі тыдняў таму мы з класам вырашылі пайсці ў Маладзёжны тэатр на спектакль «Развітанне з Радзімай». Дарэчы, дагэтуль я ўжо неаднойчы была ў гэтым тэатры, і мяне заўсёды здзіўляла тое, як акцёры, рэжысёры, пастаноўшчыкі адчуваюць сучаснасць, дух, настрой маладога пакалення. Нездарма тэатр завецца Маладзёжным.
     Калі, нарэшце, паднялася заслона і гледачы ўбачылі акцёраў, многія здзівіліся: на сцене паўстала сучаснае жыццё са сваімі праблемамі і клопатамі. Сцэнічныя дэкарацыі, вопратка герояў — усё адпавядала нашаму часу. Сюжэт спектакля таксама вельмі просты і зразумелы, бо ён адлюстоўвае звычайную жыццёвую сітуацыю, у якой можа апынуцца кожны. Былыя аднакурснікі сустракаюцца пасля многіх гадоў разлукі. Кожны расказвае аб тым, чаго дасягнуў у жыцці. Хтосьці стаў настаўнікам-рэпетытарам, хтосьці апынуўся беспрацоўным, а некаму пашанцавала значна больш. Адным словам, былі ў гэтым спектаклі каханне, разлука, смерць, слёзы, здрада, хлусня — усё тое, што сустракаецца на кожным кроку ў нашым сапраўдным жыцці. Менавіта таму гэтая гісторыя аказалася блізкай і зразумелай кожнаму гледачу.
     Безумоўна, паход у тэатр духоўна ўзбагаціў кожнага з нас. Мы сталі крыху бліжэй да сапраўднага мастацтва. I каб не страчваць усё чалавечае, што ёсць у нашых сэрцах, каб не патануць у надзённых праблемах і клопатах, мы павінны часцей наведваць тэатры, музеі, філармоніі, кінатэатры...