Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Разважанне над жыццём
     Вайна... Колькі жудасці, смутку, гора хаваецца гэтым слове! Чалавецтва нават у цяперашні час не ведае большай трагедыі...
     А мне пашчасціла: я не бачыла вайны. Не бачыла скалечаных дзяцей, не бачыла гора маці, якая згубіла сына, не бачыла той крыві, якая пралівалася з грудзей ні ў чым не вінаватых немаўлят. І я вельмі рада гэтаму. Бесклапотнае дзяцінства, шчаслівае юнацтва. Няма праблем у жыцці. І ўсё...
     А яны? У свой час яны таксама так думалі. Марылі, спадзяваліся. Яны жылі... Але раптоўна ўсё скончылася. Вайна забрала і радасць, і шчасце, і весялосць. На змену ім прыйшлі смерць, голад, разруха.
     
     Замірае,
     Сціхае
     Мая залатая дуброва.

     
     Ужытае Нілам Гілевічам словазлучэнне вельмі добра апісвае тое жыццё, якое было да вайны.
     Сэрца сціскае боль.
     Я на хвіліну ўявіла сабе, што страціла бацькоў, сястру, блізкіх, сяброў, замест роднай вёскі ўбачыла толькі адно папялішча і зразумела, што маё жыццё не будзе мець сэнсу. Пры думцы аб тым, што я болып ніколі не ўбачу знаёмых твараў, на вачах з'яўляюцца слёзы.
     Раней я абыякава адносілася да смерці. Мне было ўсё роўна, жыве чалавек ці не. Але гора дакранулася сваёю рўкою і да маёй сям'і. Нечакана я страціла свайго любімага дзядулю. На паперы нельга перадаць усё тое, што я тады адчула. Жыццё перавярнулася. Не хацелася доўжыць свой шлях на зямлі.
     Але я вытрымала.
     Толькі з таго часу жыццё стала для мяне самым вялікім багаццем, якое ёсць у чалавека. Я і астатнім раю так да яго адносіцца. Калі людзі будуць ведаць цану жыцця, лічыць яго самым дарагім скарбам, магчыма, атрымаецца выправіць старыя памылкі і не нарабіць новых. Трэба толькі верыць у свае сілы і не рабіць іншым таго, чаго не жадаеш сабе. Усё будзе добра!