Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Прыйшла вясна
     Кожны дзень сонца прыгравае ўсё мацней і мацней. Пад яго ўсюдыіснымі промнямі пачынае раставаць снег. Спачатку толькі з паўднёвага боку крутых схілаў, па берагах рэк, затым невялікія «залысіны» з'яўляюцца на палях і ўзлесках.
     Першымі паведамляюць аб прыходзе вясны птушкі. У небе ўжо чуваць песні жаваранкаў. Зашчоўкаў каля знаёмага доміка шпак. Весялей шчабечуць вераб'і і аўсянкі.
     Абуджаецца і зімовы лес. Пачынаецца рух соку у клёна, а крышачку пазней — у бярозы. У першае веснавое ўбранне апранулася вярба. Гледзячы на яе, пачынае распускаць свае жоўценькія пупышкі вольха.
     Павылазілі з зімовых сховішчаў і грэюцца на сонцы павукі, мухі, першыя матылькі. А працавітыя пчолы ўжо збіраюць з залацістых коцікаў першы ў гэтым годзе ўзятак, і, нібы глёдзячы на іх, усё болыы ажывае прырода.