Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Максім Багдановіч – пейзажыст
     Усё ў краю тым сэрцу міла
     Бо я люблю край родны мой,
     Дзе з шчасцем першым я спазналась
     I з гора першаю слязой.

     Канстанцыя Буйло
     
     Уладзімір Караткевіч назваў наш край паэтычна і ўзнёсла — «Зямля пад белымі крыламі». Якія «белыя крылы» меў ён на ўвазе? Крылы воблакаў, чыстых боскіх рук? Што хаваецца за гэтым імем Беларусі? Дарэчы — Белай, а не Чорнай і не Чырвонай. Белізна бяроз і валасоў ды вопраткі яе жыхароў? Белы колер — сімвал дабрыні, чысціні і... свабоды. Свабоды Радзімы, якую не змаглі заваяваць чужынцы. Якая захавалася сярод дужэйшых і значна мацнейшых суседзяў.
     Пейзажная лірыка заўсёды выяўляла не толькі знешнія, але і ўнутраныя адзнакі прыроды, краю, народа. Такой яна з'яўляецца і ў Максіма Багдановіча: рознакаляровай, зменлівай, чыстай і яркай, змрочнай і сумнай. Аднак пры ўсім пры тым прырода ў вершах нашага паэта нязменна жывая, надзвычай рухомая, гарманічная. У яе апісанні пераважаюць светлыя фарбы. Чытаем адзін за адным вершы «Возера», «Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог...», «Вечар на захадзе ў попеле тушыць...», «Зімовая дарога», «Зімой», «Добрай ночы, заразараніца!..», «Ціха па мяккай траве...», «Завіруха» і многія іншыя і пераконваемся ў правільнасці сказанага. Прырода ў класіка нашай нацыянальнай літаратуры — як сам чалавек. Яна дыхае летам і зімой (чамусьці зіма больш імпануе паэту), спявае і галосіць, ахутваецца белым пухам вішняў і карагодамі сняжынак, фарбуецца ў чырвоны і залацісты колер, робіць усё, што рабіў бы чалавек. I самае важнае, што яна ніколі не застаецца нязменнай, нерухомай, акамянелай. Нават зімовай парой:
     
     Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі,
     Брызгі золата ў небе блішчаць,
     I маркотныя месяца рожкі
     Праз марозную мглу зіхацяць.
     Поле нікне у срэбным тумане,
     Снег блішчыць, як халодная сталь,
     I лятуць мае лёгкія сані,
     Унашуся я ў сінюю даль.

     
     Працытаваныя радкі з верша «Зімовая дарога». Холадна. Марозная імгла. Уражанне пры чытанні твора, што холад нішто сабе, падмацоўваецца яркім (нідзе больш не сустракала) параўнаннем — «Снег блішчыць, як халодная сталь». I разам з тым з'яўляецца адчуванне нейкай лёгкасці, нейкага высокага настрою на лагоднае, пяшчотнае светаўспрыманне. Яно таксама канкрэтызуецца пры дапамозе вобразаў-дэталяў: навяваюць спакой бомы, што «сумна... гудзяць пад дугой»; дарожка, афарбаваная ў срабрысты колер і звілістая, мяккая, як змейка (параўнанне са змейкай таксама вельмі арыгінальнае); «брызгі золата» ў небе; «маркотныя месяца рожкі», якія блішчаць на небе. Гармонія, зліццё чалавека з прыродай, лагоднасць — вось адзнакі гэтага верша Багдановіча.
     Такім жа гарманічным і прасветленым пачуццём захаванай у душы радасці, што зрэдзь выходзіць напаверх, прасякнуты верш «Па-над белым пухам вішняў...». Верш пра вясновую велічную прыроду. Аднак і ў ім пераважае белы колер. I ён прасякнуты адчуваннем паўнаты жыцця і нейкай дзіцячай узрушанасці і захопленасці цудам прыроды. Квітнеючы белы колер і тут падмацоўваецца залатым («У струнах сонца залатых» лётае «сінякрылы матылёк»). Аднак у канцы твора паэт робіць выснову пра сувязь прыроды і паэзіі, пра першароднасць і непадзельнасць гэтых дзвюх з'яў. Паводле назіранняў над двума названымі вершамі я прыходжў да вываду пра перавагу белага (залацістага, срэбнага, сонечнага) колеру ў пейзажнай лірыцы Багдановіча. Гэта сведчыць пра яго глыбокую любоў да прыроды, жыцця, пра тое, што ён ачышчаўся, духоўна наталяўся праз яе ўспрыманне.
     Пейзажная лірыка (і руская, і беларуская, і іншых народаў) не толькі шматколерная, але і часта агучаная. Як і ў жыцці. Помню з малодшых класаў пушкінскія радкі «Буря мглою Небо кроет, Вихри снежные крутя. То, как зверь, она завоет, То заплачет, как дитя». Як выдатна перадаюць яны і «завывание» завірухі, і яе галашэнне, і дзікае выццё, падобнае на звярынае. А ў вершы Янкі Купалы «Паязджане» таксама «дзейнічае», гучыць, «захліпаецца ад смеху», «шэпча-шэпча штось на вуха», тая ж, што і ў рускага паэта, завіруха-папаўзуха. Максім Багдановіч не менш выдатна «агучваў» усё тую ж з'яву:
     
     У бубны дахаў вецер б'е,
     Грыміць па ім, звініць, пяе,
     I спеў ліецца ўсё мацней, —
     Гулянку справіў пан Падвей.

     
     Тройчы паўторыць, быццам у казцы ці быліне, паэт два першыя радкі. I не выпадкова, бо яны — галоўныя. Імі, поўнымі актыўнага дзеяння, руху, звонкімі самімі па сабе, мастак стварыў гукавую карціну прыроднай з'явы. Прычым гэта карціна дакладная: калі мы сядзім такім віхурным надвор'ем у хаце, накрытаи жалезным ці шыферным дахам, мы чуем і гром, і звон, і галашэнне. Усё зліваецца ў сапраўдную какафонію гукаў. Мы ў школе даведаліся, што дапамагаюць ствараць гукавыя малюнкі паўторы зычных (алітэрацыя) і галосных (асананс). Тут дзейнічаюць абодва прыёмы: «галосяць» «а», «у», «э», нібы ў барабан, грукочуць «б» і «р».
     Але я зноў вяртаюся да сваей раней выказанай думкі пра гармонію і цэласнасць пейзажнай лірыкі Багдановіча. Гэта найперш кідаецца ў вочы. I тым болын, што духоўны свет паэта расколаты, раздвоены паміж радасцю і бядой. У душы паэта гняздуецца страшэнны смутак. Яму канца няма. А прырода — чароўная, светлая, як казка пра перамогу дабра над злом. Думаецца, што гэта не выпадкова. Паэт, будучы ўпэўнены ў немінучасці хуткага асабістага канца, радаваўся вечнай прыгажосці і гармоніі прыроды. Тэты парадак рэчаў цалкам яго задавальняў:
     
     Іскрацца зорак сняжынкі маркотна,
     Збожжа пакрылася шызай расой...
     Кіньма жа думкі аб долі гаротнай,
     Хоць бы на момант спачынем душой!