Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Пра мацi можна гаварыць бясконца
     Мама, мамачка, матуля... Хіба ёсць на свеце слова больш ласкавае і пяшчотнае за гэта? Хіба ёсць на свеце слова, якое гучыць больш мілагучна? Зразумела, няма. Бо ў гэта слова ўкладзена ўсё мацярынскае цяпло, уся мацярынская любоў, дабрыня, сардэчнасць і пяшчота. А ў болынай ступені, чым мама, гэтымі якасцямі не валодае ні адна жывая істота на зямлі. Мамы над зелены вялікай сілай любві. Прычым яны любяць нас, сваіх дзяцей, не за нешта канкрэтнае, а проста за тое, што мы ёсць. Ніхто так хутка не прыйдзе на дапамогу, ніхто так не зразумее нас, як нашыя матулі. Мацярынская любоў і самаахвярнасць — загадка, тайну якой яшчэ нікому не давялося разгадаць.
     Гэтай любві прысвяцілі не адзін паэтычны і празаічны радок майстры слова ўсяго свету. Гэтую тэму не абмінулі і беларускія аўтары. Вось хоць бы ўзяць апавяданне В. Карамазава «Дзяльба кабанчыка». Маці, ужо немаладая жанчына, жыве толькі дзеля сваіх дзяцей. Ей даўно ўжо можна было звесці ўсю гаспадарку — хіба многа трэба старой? Ды і дзеці ўжо дарослыя, кожны з іх трывала стаіць на сваіх нагах, у кожнага, акрамя малодшага, Сцяпана, свая сям'я. Але маці застаецца маці. Яна, нягледзячы на хворыя ногі, бясконца завіхаецца, каб выгадаваць што-небудзь на агародзе і ў хляве, каб хоць чым-небудзь дапамагчы дзецям, аблегчыць ім жыццё.
     Пяшчотнай, ласкавай, працавітай бачыцца нам маці Петруся Броўкі ў паэме «Голас сэрца». Маці загінула ў фашысцкім лагеры смерці, але яна паўстае перад аўтарам як жывая. З замілаваннем, жалем і бол ем Пятрусь Броўка ўспамінае матчыны ласкавыя рукі, яе чуласць і спагаду, яе бясконцы клопат пра сваіх дзяцей. Па прыклады не трэба далека хадзіць.
     Вось хоць бы ўзяць маю маму. Не адзін ужо раз, гледзячы на сваю матулю, на яе бясконцыя завіханні каля печы, у агародзе, на працы, на вочы мне набягаюць слёзы: яна не адчувае стомы, і ўсё дзеля майго і братазага дабрабыту. З кожным годам лоб дарагога мне чалавека пакрываецца ўсё большай колькасцю маршчынак. Не адзін ужо раз мне даводзілася назіраць смутак у матуліных вачах. I хоць, заўважыўшы мой пагляд, яна тут жа праганяе свой смутак і зноў становіцца ласкавай і вясёлай, я ўпэўнена — маме вельмі цяжка гадаваць нас адной. А ей жа так хочацца, каб мы не адчувалі сябе пакрыўджанымі ні ў чым. Так хочацца крыкнуць: «Мілая мамачка! Нягледзячы на маршчынкі на тваім твары, ты самая прыгожая на ўсім свеце! Ты самая ласкавая, чулая, самая спагадлівая, самая мілая, самая-самая!..» Ды хіба ўсё перакажаш, хоць будзеш гаварыць бясконца? Не, бо маці — гэта невычэрпная крыніца дабрыні і мудрасці. А наша галоўная задача — дапамагаць сваім маці, радаваць іх сваімі ўчынкамі і сваімі адзнакамі.