Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Пачэсны абавязак — быць на зямлі Чалавекам
     Усё пакінуць след павінна
     Бо, як пачаўся белы свет,
     Прамень, пясчынка і расліна
     Нязменна пакідаюць след.
     Пятрусь Броўка

     
     Чалавек! Для чаго жыве ён на зямлі? Які шлях выбраць у гэтым бязмежным цудоўным жыцці? Адразу і не адкажаіп, але кожны, безумоўна, разумее, што чалавек не можа жыць без дабрыні, спагады, сардэчнасці і чуласці. Да такога рашэння прыйшоў аднойчы герой трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» Андрэй Лабановіч: «Чалавек павінен жыць дзеля дабра, ён павінен быць карысным людзям».
     Паняцці «чалавек», «чалавечнасць» цікавяць людзей са старажытных часоў. Людзі ўкладвалі ў гэтыя словы ўсё самае лепшае. Так, старажытны грэчаскі філосаф Сафокл пісаў: «Шмат вялікага ёсць у свеце, але няма нічога болып велізарнага, чым чалавек». Людзі лічылі, што само званне чалавека мае на ўвазе яго высакароднасць, адкрытасць, жаданне рабіць дабро іншым. У старажытнай Індыі казалі: «Для дабра іншых цякуць рэкі, для дабра іншых пладаносяць дрэвы, для дабра іншых жывуць высакародныя людзі». Высакароднасць, або чалавечнасць, на думку многіх, з'яўляецца сапраўднаю якасцю чалавека.
     Заўсёды ў чалавеку цанілася дабрыня. Дабрыня — паняцце асабістае. Быць добрым да жыцця, да навакольнай прыроды — пачэсны абавязак чалавека. Але пры гэтым варта помніць, што празмерная дабрыня без прычыны часцей бывае толькі ў шкоду.
     А што ж мы цэнім у чалавеку, па-іншаму, што з'яўляецца цаной чалавека? Аказваецца, цана чалавеку — справы яго» Сапраўды, толькі ў працы можа раскрыцца чалавек, яго талент, уменне. Але часам у жыцці бывае і іншае. Нягледзячы на тое, што ўсе людзі нараджаюцца з сонечным праменьчыкам у душы, у многіх ён згасае.
     Ёсць яшчэ адна значная ўласцівасць жыцця чалавека, без якой і чалавечнасць, і дабрыня, і розум, і яго справы губляюць усялякі сэнс — гэта свабода. Тут хочацца згадаць словы Л. М. Талстога: «Як толькі няма свабоды, няма і чалавека». Значыць, вельмі важна для нас — змагацца за свабоду і аберагаць яе. Толькі ў такіх умовах чалавек адчуе сябе чалавекам, праявіць добры прыклад душэўнай шчодрасці, умення знайсці сваё месца ў жыцці і не пераболыываць вартасці ўласнай асобы, быць самім сабою, рабіць дабро, быць шчырым і шчодрым. Вось у гэтым і заключаецца сутнасць пачэснага абавязку — быць на зямлі Чалавекам.