Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Няхай раскажа час мінулы
     Кожны народ не без роду і племя мае
     Летапіс свой і гісторыі след на старонках.
     Мікола Гусоўскі

     
     Зварот да гістарычнай тэматыкі — гэта пошук адказу на пытанне: хто мы ёсць як народ у гісторыі?
     Вялікая заслуга ў распрацоўцы гістарычнай тэматыкі належыць Уладзіміру Караткевічу. На гістарычную тэму ім створаны баладныя творы («Паўлюк Багрым»), драмы («Званы Віцебска», «Кастусь Каліноўскі»), аповесці і раманы («Сівая легенда», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Каласы пад еярпом тваім»). Усе яны прасякнуты імкненнем узбагаціць духоўны свет сучасніка вопытам продкаў, веданнем гісторыі, героікай змагання народа за свае самасцвярджэнне.
     Творы У. Караткевіча абуджаюць у чалавеку імкненне глыбей увайсці карэннямі ў пласты гераічнага мінулага. Пачуццё далучанасці да гісторыі народа стварае атмасферу своеасаблівага лірычнага суперажывання, духоўнага адзінства пісьменніка і яго герояў. У апавяданні «Барвяны шчыт» такое светаадчуванне ўласціва юнаку Івару. Яго цікавіць гістарычнае мінулае, культура роднага народа, але яго абранніца застаецца абыякавай да ўсяго гэтага. Хлопца апаноўвае туга «ад таго, піто яна не бачыла мачтавых бароў Салотчы, не захаплялася разам з ім дзяўчынай у аўтобусе, не хадзіла па ўздыхаючых маснічынах старога дома». Івар глядзеў на свет інакшымі вачыма: ён любіў «гэтую повязь з усім і ўсімі людзьмі, што былі, ёсць і будуць на зямлі. Гэта рабіла яго вялікім, значна вышэйшым за сярэдняга, сябе. Гэта нараджала ў душы нейкі сумны гонар, гордае і горкае пачуццё няяркай радасці за ўсіх і ціхай тугі па еднасці чалавечай. Тое пачуццё, што ярчэй за ўсё свеціць у «Троицы» Рублёва».
     Творы У. Караткевіча фармуюць і ў чытача патрэбу ў «повязі» з мінулым. Такое перажыванне далучае асобу да мудрасці продкаў.
     Працэс духоўнага ўзмужнення і ўзбагачэння асобы ў творах Караткевіча адбываецца праз далучэнне да гераічных падзей. Такой была перамога ў 1239 годзе пад Крутагор'ем, дзе дружына наваградскага князя Міндоўга разбіла полчышчы татарскага хана Кайдана. Перамога паставіла заслон перад ардою, і беларускія землі не зведалі татарскага ярма. У XIII і XIV стагоддзях на беларускіх землях не адзін раз былі пабітыя нямецкія псы-рыцары. У 1410 годзе беларускія палкі ў саюзе з войскамі суседніх народаў нанеслі рыцарам сакрушальны удар пад Грунвальдам. Далучанасць да гэтых падзей напаўняе лірычнага героя У. Караткевіча пачуццём нацыянальнай гордасці, якое царскія чыноўнікі і польскія паны мэтанакіравана вытручвалі з душы беларускага селяніна і інтэлігента.
     Уладзімір Караткевіч у сваіх творах імкнуўся ахапіць усю гісторыю народа, вылучаючы пры гэтым найбольш яркія моманты. У XVII стагоддзі працоўныя Беларусі ўзняліся на антыпрыгонную і нацыянальна-вызваленчую барацьбу. Адным з лепшых твораў пра гэты час стала аповесць У. Караткевіча «Сівая легенда». Галоўным героем тут з'яўляецца Раман Ракутовіч - адукаваны чалавек і сапраўдны патрыёт. Ён не можа змірыцца з тым, што беларускія магнаты прадаюць інтарэсы бацькаўшчыны, што «се мы днесь унічыжэны, пачэ ўсіх жывучых на зямлі, не імамы князя, ні правадыра, ні прарока...». Ракутовіч ведае, што ён не можа знішчыць панства, але здавацца не збіраецца: «Біцца трэба да канца, да іклоў, да апошняга хрыпу. Вы гэтага не разумееце, вы спешчаныя. У вас і душы сталі не тыя».
     У другой палове XIX стагоддзя ў Беларусі сфармавалася новая інтэлігенцыя, якая звязала свой лес з лесам народа. Яна стала не толькі культурнай, але і палітычнай сілай у краі. У час паўстання 1863 года патрыятычная інтэлігенцыя аддавала свой талент і веды арганізацыі рэвалюцыйнага руху. Найболып яркай фігурай гэтага руху быў Кастусь Каліноўскі. Ён імкнуўся надаць паўстанню аграрны характар, надзяляў сялян зямлёй. Каліноўскаму, аднак, не ўдалося поўнасцю вырваць народ з-пад уплыву паноў і чыноўнікаў. Сяляне часам не давяралі паўстанцам яшчэ і таму, што кіраўнікі шляхецкага белага жонду сабатавалі распараджэнні Каліноўскага. У выніку зямля заставалася ў руках паноў. Каліноўскага выдалі ўладам якраз тады, калі змагар за мужыцкую праўду рыхтаваў сілы для новага паходу на самадзяржаўе.
     Уладзімір Караткевіч асабліва часта звяртаецца да падзей XVII і XIX стагоддзяў. Гэта былі часы вялікай славы і вялікай трагедыі.
     У аповесці «Сівая легенда», гістарычных раманах «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Каласы пад сярпом тваім», а таксама ў раманах гісторыка-прыгодніцкага жанру «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Чорны замак Альшанскі» аўтар не абыходзіць увагай трагічныя малюнкі з жыцця народа. У рамане «Каласы пад сярпом тваім» створана эпічнае палатно жыцця беларускага сялянства, лесам якога дзяржава цікавілася «толькі ў часы мецяжу», уладары — «толькі пасля жніва». Больш дэталёва, аднак, пісьменнік раскрывав трагедыю самаахвярных змагароў за свабоду бацькаўшчыны.
     Творы У. Караткевіча маюць акрэсленае гуманітарнае прызначэнне — вырваць свядомасць чытача з-пад улады абывацельскай плесні, казённай хлусні, далучыць да гераічных традыцый продкаў, абудзіць у асобе пачуццё чалавечай і нацыянальнай годнасці. Пісьменнік свядома паказвае сваіх герояў без празаічных дробязяў жыцця. Яны ніколі не забьіваюць пра інтарэсы бацькаўшчыны, ідуць на подзвіг у імя высокіх ідэалаў свабоды і братэрства. Ракутовіч («Сівая легенда»), Юрась Братчык («Хрыстос прызямліўся ў Гародні»), Алесь Загорскі, Война («Каласы пад сярпом тваім») — не шукальнікі подзвігу. Яны не могуць прымірыцца з тым злом, што запаланіла бацькаўшчыну:
     
     А ў краіне так цяжка
     (Асіны ад ганьбы палаюць),
     I над ей фанабэрыцца
     П'яны, разбэшчаны гун.
     Як пры князю Ўсяславе —
     Дзень вялікі, а луста малая.
     Як пры князю Ягайле —
     На кожную спіну — бізун.
     
     Абжыраюць удоў,
     П'юць з гарэлкай сірочыя слёзы,
     Тлустым задам расселіся
     На паднявольнай зямлі,
     На шлагбаумы мёртвыя
     Пассякалі жывыя бярозы,
     На шпіцрутэны гнуткія
     Запаветныя вербы звялі.
          Паўлюк Багрым

     
     У памяці герояў У. Караткевіча жывуць вобразы далёкага мінулага, калі чужынцы не маглі гаспадарыць на беларускай зямлі. Тэта памяць робіць іх непрымірымымі і да сённяшняга зла.
     Алеся Загорскага («Каласы пад сярпом тваім») у дзіцячыя гады бацька аддаў на выхаванне («дзядзькаванне») у сялянскую сям'ю Кагутоў. Адтуль хлопчык вынес нянавісць да прыгонніцтва. Ужо ў дзіцячым узросце Алесь не мог змірыцца з тым, што таленавітая артыстка Гелена з'яўляецца прыгоннай. Ён сутыкнуўся з прыгоннікам Кроерам, які на вачах у людзей да крыві рассек бізуном твар селяніна Корчака. У гімназіі Алесю з таварышамі давялося вытрымаць бойку з шавіністамі. Сапраўдны патрыёт, сцвярджае Караткевіч, павінен заўсёды быць гатовы да бою за інтарэсы свайго народа.
     У апавяданні «Сіняя-сіняя» пісьменнік расказаў пра Петрака Ясюкевіча, якому пасля разгрому паўстання ў 1863 годзе не стала месца на Бацькаўшчыне. Праз многа гадоў Пятрок апынуўся ў Сахары.
     З жыццём Ясюкевіча звязвае толькі неабходнасць уратаваць ад продажу ў рабства маленькую Джамілю. Так было і на яго радзіме: «Паршывая зямля! Каты і рабы!» I вось, каб адцягнуць думкі Джамілі ад глытка вады, ён расказвае дзяўчынцы пра Беларусь. Там столькі травы, рэчак і ручайкоў, азёр, столькі зялёнай-зялёнай, аж сіняй травы... Джамілі здаецца, што яна слухае казку, бачыць міраж: «Я б такога ніколі не аддала». I тут да Петрака вяртаецца разумение першароднага сэнсу жыцця: «I трэба ратаваць казку, пакуль яна казка, а не пустыня. Трэба біцца за яе нават з самім д'ябалам і памерці на яе зялёных лугах, прыгажэйшых за ўсё на зямлі.
     Вяртанне. Толькі вяртанне. Няхай там нікога няма. Камусьці трэба пачаць».
     Слова Уладзіміра Караткевіча абуджае страчаную беларусамі нацыянальную годнасць, свядомасць, дапамагае нам адчуць сябе роўным народам між іншымі. Яно і надалей будзе ахоўнай зоркаю над «зямлёю пад белымі крыламі».