Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Мы за мір
     Мы хочам, каб мірнае неба
     Не знала пажараў вайны.
     Алесь Бачыла

     
     Вось ужо болып за 50 гадоў над нашай зямлёй мірнае неба. І гэта не падарунак лёсу, а вынік упартага гання людзей добрай волі за мір. Бо барацьба за мір — гэта справа не толькі палітыкаў і дыпламатаў, гэта — справа кожнага чалавека.
     Вайна адышла ў мінулае, стала старонкай гісторыі. Але мы не маем права забываць пра вайну, таму што амаль кожную сям'ю, кожны дом, кожны горад ці маленькую вёсачку закранула яна сваім вогненна-чарвоным крылом. Напамінам пра вайну служаць помнікі і абеліскі ў розных кутках нашай шматпакутнай зямлі. Хатынь і Дальва, Брэсцкая крэпасць і Курган Славы.
     Сёння свет у небяспецы, пад пагрозай само існаванне чалавецтва, і таму на ўсёй планеце шырыцца барацьба народаў за мір. Попел Чарнобыля і Хірасімы стукае ў нашы сэрцы і патрабуе прадухіліць пагрозу новай вайны, вайны ядзернай. Чалавецтва павінна сказаць: «Хопіць крыві! Хоігіць забойстваў, дзе б яны ні адбываліся, бо наша зялёная планета створана для шчасця, для жыцця».
     Мір патрэбен не толькі дарослым, але і дзецям. Бо яны хочуць расці і развівацца, ствараць і адкрываць, жыць у згодзе і дружбе з усімі людзьмі планеты. А таму кожны з нас павінен спытаць сябе: «А што я ўласна зрабіў дзеля вялікай справы барацьбы за мір?»