Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Людзі зямлі беларускай
     Чаму нашу радзіму называюць зямлёю пад белымі крыламі? Мабыць, таму, што ў нас, як нідзе, вясною высока ў блакітным небе кружаць і кружаць буслы. Нават і прыкмета такая ёсць: як прыляціць буслік, дык і вясна прыйдзе следам. Мне падабаецца, як гаворыць мая мама на бусла — «бусько», бо яна родам з Палесся, з вёскі Чугавічы. Мне гэтая назва здаецца ласкавай, яна, я лічу, адпавядае гэтай дужай, прыгожай, міралюбівай птушцы.
     Калі мы чыталі нарысы У.Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі», то даведаліся шмат новага і цікавага з жыцця і побыту іншых вёсак Беларусі. Наша вёска Сорагі вялікая, у ёй каля чатырохсот двароў. Вуліцы ў ёй шырокія, заасфальтаваныя. Дамы вялікія, вокнамі на вуліцу, у агародчыках цвітуць розныя кветкі. Каля кожнай хаты расце сад, які прыгожа зацвітае ўвесну, а ўвосень дорыць нам свае смачньія сакавітыя плады. У беларусаў у двары заўсёды чысціня і парадак, у кожнага ёсць хлявы, дзе стаіць скаціна, бо людзі нашы вельмі працавітыя.
     Аднойчы я пайшла да сваёй бабулі і папрасіла яе паказаць свой куфар. Там у яе аказалася шмат вышыванак, розныя саматканыя палотны і посцілкі, якія вытканы рознымі кветкамі і ўзорамі. Бабуля ўзяла адзін рушнік і сказала мне:
     — Будзеш выходзіць замуж, станеш на гэты рушнік.
     I я ўявіла, як мая бабка прала лён, потым ткала, а потым яго вышывала. Колькі патрэбна было цярпення і ўмельства, каб так прыгожа зрабіць! Цяпер ужо так не ткуць, але берагуць старое.
     
     У пахучым куфры важна ўсё ляжала,
     Што сама бабуля працай рук прыдбала.
     Быццам водар з поля пранясло ля хаты,
     Та запахла лугам, чабаром і мятай.

     
     Людзі зямлі беларускай — гэта шчырыя працаўнікі, якія вызначаюцца ўтрапёнай любоўю да працы. Там, дзе другі можа апусціць рукі, беларус будзе цягнуць. Гэтая цягавітасць ідзе з даўніх часоў, калі нашы продкі жылі сярод дрымучых лясоў і неабсяжных балот на скургаватай зямлі, і каб выжыць, трэба было шчыраваць у працы. Той гарт застаўся ў чалавека на вякі. Людзі нашы не толькі добрыя працаўнікі, але і шчырыя, шчодрыя людзі. Яны гатовы прыйсці на дапамогу, калі ў каго здарылася бяда. Калі ў нас у вёсцы згарэў дом Ліхтароў, то суседзі і аднавяскоўцы дапамаглі ім, хто чым змог. Сем'і ў нас харошыя, дружныя, працавітыя. I мы дапамагаем нашым бацькам у працы.
     Я лічу, што людзі зямлі беларускай — гэта нацыя добрасумленных і працавітых, шчырых і таленавітых людзей. I я ганаруся тым, што я беларуска.