Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Люблю свой край (1)
     Беларусь — мая маці і мова,
     паветра і хлеб.
     Анатоль Вялюгін

     
     Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёю, на якой нарадзіўся. Так і мы, дзеці нашай мілай матулі-Беларусі, павінны ведаць, што краіна, у якой мы жывём, — гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ў нас ёсць. Патрэбна толькі сэрцам адчуць еднасць з ёй, услухацца ў родны гоман шапатлівых лясоў, пачуць мілагучны спеў Нёмана і Дзвіны, Сожа і Прыпяці, адчуць тую сілу, якую можа даць чалавеку толькі родная зямля.
     «Кур-лы, кур-лы, кур-лы...» Адлятаюць у вырай журавы. Так хацелася б паляцець разам з імі і пабачыць, як там, у іншых краінах. Няўжо дзе-небудзь ёсць край, прыгажэйшы за нашу Беларусь, «дзе чыстыя рэкі, пяшчотныя, шчырыя словы і добрыя людзі»? Няўжо дзе-небудзь можна быць шчаслівым, акрамя як на роднай зямлі?
     А шчаслівымі журавы будуць толькі тады, калі Яны вернуцца дадому, на Белую Русь. А можа, я памыляюся?
     Мне хацелася б, каб у жыцці кожнага з нас ніколі не надыходзіла тая сумная часіна, якая адарвала б нас ад роднай зямлі, каб радасць адзінства з Радзімай заўсёды жыла ў нашых душах.