Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Колеры восені
     Чаруюць кодеры... З лісцвяных дрэў
     Іх восень, неразумніца сляпая,
     Далонямі вятроў на поглядкі бярэ,
     Па ўсёй зямлі сяўніцай рассыпав.
     Якое хараство! У залатым лісці,
     Рассеяным наўкол вятрамі шчодра,
     Асколкі можна радуг чэрвеньскіх знайсці
     I першацвет лугоў — усе адценні года!
     М. Каланчынскі

     
     Восень — адна з найпрыгажэйшых пор года. Яна, нібы чараўніца, перамяшала розныя фарбы і ўпрыгожыла траву, лес, лісце на дрэвах. Колькі разнастайных адценняў колераў! Трава засыпана дываном з лісця клёнаў, яблынь, дуба. Тут і чырвона-жоўтыя, аранжава-карычневыя, бурштынава-залацістыя адценні — толькі таленавіты мастак мог стварыць такую палітру.
     Сваё захапленне прыродай восенню людзі шмат разоў выказвалі мовай мастацтва. Восені прысвяцілі свае творы музыканты, пісьменнікі, мастакі, бо прырода — самая старажытная і магутная крыніца цудоўнага. У п'есах П.І.Чайкоўскага «Верасень», «Кастрычнік», «Лістапад» можна адчуць непаўторнасць і прыгажось кожнага з месяцаў восені.
     А якія прыгожыя малюнкі можна ўявіць, прачытаўшы вершы А.Грачанікава «Восень», У.Караткевіча «Лісце», А.Коршака «Кляновы ліст», П.Панчанкі «На Палессі восень...». З гэтых твораў перад намі паўстае жанчына-чарауніца, якая робіць розныя цуды: пускае павучкоў на павуцінцы, хавае кветкі, раскідвае каляровае лісце, кладзе лета ў стагі спаць.
     Я таксама люблю восень, асабліва цёплую, сонечную, якую завуць «бабіным летам». Неба ў гэты час празрыстае, сіняе. А дрэвы такія прыгожыя, апранутыя ў святочнае адзенне. На рабінах гараць чырвоныя пацеркі. Вось як апісвае восень Л.Геніюш у вершы «Малюе восень»:
     
     Малюе восень лісце акварэллю
     ды круціць ветрам каляровы рой,
     чырвоны тон пераплятае зелень,
     красуюць дрэвы ў ткані залатой.

     
     Сапраўды, восень — таленавітая мастачкача-раўніца.