Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Кніга — крыніца ведаў
     Кніга — лепшы сябар. Як часта мы чуем гэтыя словы. Так звыкліся ўжо з імі, што часам не ўдумваемся ў іх сэнс. А кніга — гэта цэлая скарбніца ведаў, выдатных думак, добрых парадаў.
     Яна вядзе нас па таемных сцежках мінулага, на імклівым заркалёце імчыць у будучыню, вучыць аддана служыць Радзіме, любіць родную зямлю, сваіх бацькоў, вучыць працаваць і сябраваць.
     Нашу краіну часта называюць чытаючай краінай. І на самай справе, кніга ў нас узнята на п'едэстал гонару, І ўсё, што звязана з друкаваным словам, выклікае вялікую ўвагу народа. Кнігу любяць старыя і малыя, акадэмікі і школьнікі. Нельга ўявіць сабе жыццё без кнігі... Ці ж змог бы чалавек вучыцца, стаць адукаваным, даведацца пра цэлы Сусвет, калі б не было кнігі? Вось чаму кнігу называюць крыніцай ведаў.