Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Жыццё і дзейнасць Еўфрасінні Полацкай
     Была яна дапамогай пакрыўджа-
     ным, суцяшэннем смуткуючым,
     распранутым — адзеннем, хво-
     рым наведаннем ці, проста ка-
     жучы, — для ўсіх была ўсім.
     Кірыла Тураўскі

     
     Без імя Ефрасінні Полацкай — першай беларускай святой — нельга ўявіць сабе шматвяковую гісторыю Беларусі. Да нашага часу захавалася не шмат звестак пра жыццё, лёс, дзейнасць выдатнай беларускай асветніцы. Ён прысвечана «Жыціе Ефрасінні Полацкай» - арыгінальны твор старажытнай літаратуры, які апявядае зямныя справы гэтай славутай беларускі.
     Ефрасіння Полаіцсая (свецкае імя Прадслава) — гэта ўнучка князя Усяслава Чарадзея. Вялікі ўплыў на погляды дзяўчыны аказалі падашгі пра знакамітых яе продкаў? якія яна чула ад сваіх бацькоў. Ужо ў юнацтве Ефрасіння пачала чытаць творы рэлігійнага зместу. Князёўна праводзіла час не толькі ў бацькоўскіх харомах, але і заходзіла да рамеснікаў, гандляроў. Яна ведала ўсе звычаі і святы хрысціянства і язычніцтва. У юным узросце Ефрасіння вырашыла звязаць свой лёс з Богам. У манастыры, які сама заснавала, займалася перапісваннем кніг на беларускую мову. Выручаныя грошы раздаваліся бедным або ішлі на будаўніцтва новых храмаў. Заслугай асветніцы стала адкрыццё некалькіх школ, у якіх яна сама выкладала. Перад смерцю Ефрасіння здзейсніла паломніцтва на святую зямлю.
     Менавіта ахвярная праца святой Ефрасінні і яе паслядоўнікаў абумовіла высокі ўздым культурнага развіцця на беларускіх землях у той час. Нельга забываць пра намаганні нашай славутай асветніцы дзеля сваёй Радзімы і народа.