Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Думкі пра ананімныя паэмы 19 стагоддзя
     У беларускай літаратуры першай паловы 19 стагоддзя пераважаў «ананімна-фальклорны» варыянт літаратуры. Яму характерна арыентацыя на вусную народную творчасць, на слоўна-выяўленчыя сродкі, якімі карысталіся аўтары ананімных песняў і вершаваных апавяданняў, лепшых у свеце казак і быліц. Ананімная літаратура дэмакратычная па свайму зместу, празрыстая па стылю: арыентацыя на падрабязнае адлюстраванне падзей, нескладаныя сюжэты, на пераказ побытавах гісторый, уключэнне ў апавяданне элементаў парадзіравання, іроніі, апрашчэнне ўсяго, што трапляе пад увагу стваральнікаў мастацкіх палотнаў. З ананімных твораў відаць, што беларускі народ мог радасна смяяцца ў безвыходных сітуацыях, быў знаходлівы і смелы. Не разгубіўся ж Тарас — панскі палясоўшчык — перад багамі, з гонарам паказаў усё, на што быў здольны (прашу прабачэння, што характарызую творы не ў храналагічным парадку). Даў дыхту напышлівым панам-багам, заклікаў іх да з'іначвання жыцця сваімі ўчынкамі, сваёй годнасцю.
     Ананімная літаратура 19 стагоддзя далёка выходзіць за межы і згаданага мною твора, і паэмы «Энеіда навыварат». Яна прадстаўлена многімі вершаванымі гутаркамі. Асабліва ж мяне зацікавіла веріпаванае травесційнае апавяданне «Уваскрэсенне Хрыстова». Яно напісана было ці ў канцы 16, ці ў пачатку 19 стагоддзя. Магчыма, раней, чым славутая «Энеіда навыварат». Твор, які мы зачыталі да дзірак. Які, здаецца, увесь помнім на памяць. Ведаем таксама, што Г.Кісялёў устанавіў аўтара гэтай паэмы — Вікенція Равінскага. Ведаю, што твор травесційны, сатырычна-парадыйны. Захапляюся, чытаючы яго, дасціпнасцю аўтара. I падаюць нізка ў маіх вачах багі. Ператвараюцца ў злосных, крыклівых вясковых кабет. Як Юнона:
     
     Але Юнона, баба злая, —
     Адроддзя панскага, ліхая! —
     Шукала ўсё яго згубіць,
     На дно у пекла пасадзіць.

     
     Гэтая ліхая баба задумала загубіць ні ў чым не вінаватага Энея. Яе паводзіны не ўкладваюцца ні ў якія рамкі нармальных чалавечых ўзаемаадносінаў. Так, свайму свату богу вятроў Эолу за патапленне чаўна Энея яна абяцае царскі падарунак — прывесці «дзявухну красіву, Салодкую, як з мёдам сліву». Эол паказаны старым спакуснікам, які «любіў цешыць грэшна цела». За такі дарунак ён гатовы ўсё зрабіць для Юноны. I гаворыць пра гэта так проста, як бы сказаў звычайны селянін: «А я ўсё зроблю, грамадзею! Са ўсіх глуздоў іх сцебану, З траянцаў выцісну алею, На дно у мора заганю! Твайго ж пабольша ліхадзея, Некрута гэтага Энея, Я так папру яго вятрамі, Аж булькаць будзе пузырамі». Не ўкладваюцца ў рамкі добрых ўзаемаадносінаў і паводзіны Нептуна, які прачуў пра багатыя Дарункі ад Энея і прадаўся за іх, закрычаў на ветры пагрозна і гучна: «А вон, нячысты некруціны! З якой фантазіі вы тут?! Глядзі, скаштуеце дубіны, I ноздры вам ражном Утруць!». Уся паэма прасякнута здаровым сялянскім смехам. Кожны чарговы герой яе паўстае ў абліччы, далёкім ад традыцыйнага міфалагічнага апісання. Нават галоўны бог Зеўс сцябае гарэлку з мёдам і калупае, як дзеці, мёд са дна гаршка. А прыгажуня Венера румзае, як самая апошняя непрыгожая дзеўка: «Прыйшла Венера і завыла, Саплямі змазала ўсё рыла». Нармальны парадыйна-сатырычны твор. Сведчыць пра здароўе беларускага народа. Пра тое, што зямное жыццё для яго даражэйніае, чьім нябеснае. Але была раней за гэты твор напісаная янічэ адна рэч — «Уваскрэсенне Хрыстова». Гэта досыць вялікі вершаваны твор. Змешчаны ўпершыню ў зборніку І.Насовіча. Таксама травесційны. Значыцца, «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» не адзінокія ў нашай слоўнай мастацкай творчасці. Былі і іншыя. Дык вось і 'гэты верш. Пра Адама і Еву. Пра тое, як Ева — старэнькая бабка «грызнула плод ад дрэва», а Адам — першачалавек хаваўся ў печы доўга, галадаў там. Яго дастаюць і бачаць, што ён «Увесь пабіт і пакалот. З голаду запаў жывот». Дзеянне адбываецца ў пекле, гаспадарыць чорт, які выграбае з звычайнай сялянскай хаты качаргой Адама і Еву. Усе стараюцца ўцячы з пекла ў рай: і вінаватыя, і невінаватыя. Адам «даў драла», зусім старэнкі Ной, лянівы і санлівы Самсон. У раі публіка разышлася не на жарт: Давід «прыўдарыў у гуслі так, Што не ўцерпелі ніяк»: «Якаў кінуў свой кастыль, Стаў пры іх, узяў Рахіль». Адбываюцца скокі, як у звычайнай сялянскай хаце. Твор пра уваскрэсенне Хрыстова стаў творам пра перамогу жыцця над смерцю, праўды і справядлівасці над змрокам, злом. У канцы верша людзі і багі ўтвараюць карагод, віруе жыццё — бясконцае, радаснае, зменлівае. А затым залатое слова — зварот да ўсіх> хто можа пачуць яго, прамаўляе невядомы аўтар:
     
     Вас з празнікам паздраўляю,
     Святой долі вам жадаю.
     А для вашага пяўца
     Досыць краснага яйца.
     
     Прынясіце, маладзіцы,
     Чыстай з рэчанькі вадзіцы,
     Калі ўжо выцекла яна —
     Дык хоць зелена віна.

     
     Твор, пра які я дазналася самастойна, лірызаваны. У ім у адрозненне ад «Энеіды навыварат» і падобна «Тарасу на Парнасе» выразна раскрываецца сам аўтар — чалавек добры, усмешлівы, шчыры. Самыя апошнія радкі сведчаць пра яго глыбокае веданне фальклору, пра тое, што ён браў з яго поўнай жменяй не толькі задушэуную меладычнасць і гуманістычны змест, але і сродкі мастацкай выразнасці: святая доля, чыстая рэчанька, зелена віно.
     У 1860-м годзе прыкладна быў напісаны сатырычны антыалкагольны твор «Два д'яблы». Таксама травесційны, парадыйны. Тут і чорт — не чорт («Сам мізэрны, рожкі круты, Быц хранцузік-небарак»), і ходзіць ён смешна («Дрыб-дрыб, дрыб-дрыбчэшуць ножкі»). I жыццё нейкае непрычасанае. Умеў наш народ смяяцца і плакаць. Умеў пісаць яркія творы. Дзякуючы гэтым творам наша літаратура стала развітой, багатай, яркай.