Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Дзіўнае вакол нас
     Я вельмi люблю назiраць за прыродай. Сапраўдныя цуды адбываюцца ў ей. Асаблiва вясной, калi ўсё ў прыродзе пачынае абуджацца i ажываць.
     На вулiцах япiчэ ляжаць белыя сумёты снегу, начамi япiчэ патрэскваюць маразы. Але варта выглянуць веснавому сонейку, як паўсюль з'яўляюцца раўчукi. Куды нi кiнеш вокам — усё блакiтнае. Блакiтнае веснавое неба, блакiтная вада ў рачулках, блакiтныя лужыны.
     Непрыкметна блакiтныя фарбы на зямлi змяняюцца жоўтымi. Месца блакiтных лужын i раўчукоў займаюць жоўтыя лотацi. iх звычайна так многа, што здалёк яны нагадваюць жоўты дыван. Неўзабаве ўсё навокал прыбiраецца ў бялюткае адзенне. Гэта зацвiлi слiвы, вiшнi, яблынi, грушы. Яны — быццам нявесты ў карагодзе. Люба глянуць!
     На змену беламу колеру прыходзiць зялёны. Дрэвы апранаюцца ў маладзенькую лiстоту. Зямля змяняе жоўты дыван на зялёны з рознымi адценнямi.
     А колькi ў гэты час вяртаецца з выраю птушак! Мы так сумавалi па iх зiмой. Затое цяпер птушыныя песнi чуваць паўсюль: у лесе, у полi, каля хаты.
     Вось якая прыгожая вясна ў нас на Беларусi. Хiба можна не залюбавацца ёю!