Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Гуманістычныя матывы старажытнай беларускай літаратуры
     Старажытная беларуская літаратура мае агульнаўсходнеславянскую і нацыянальную аснову. У першым выпадку — гэта перыяд 11—13 стагоддзяў, хоць ёсць і іншыя думкі на гэты конт. Пазнейшыя стагоддзі прайшлі пад знакам фарміравання беларускай народнасці, Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), яго ўзлёту і заняпаду. Беларускі народ зведаў і аб'яднанне з Рэччу Паспалітай, і панаванне ўсякіх самадзержцаў. Забаранялі нашу мову пры паляках і вялікадзяржаўных шавіністах. Але жыў народ. Жыла самабытная нацыянальная культура. Жыло арыгінальнае і перакладное мастацтва слова. I тым больш развіваўся наш нацыянальны фальклор — аснова літаратурнай творчасці. Аўтар першай гісторыі беларускай літаратуры Максім Гарэцкі трапна выказаўся пра фальклор як пра моцнае жаданне людзей «выліць у песнях і казнах багацце свайго сэрца і свайго розуму». Затым гэтае багацце пералівалася ў запісы, літаратурныя шэдэўры.
     Літаратура розных народаў пачыналася з гераічнага эпасу — такіх мастацкіх палотнаў, у якіх адлюстроўваецца лес краіны ў цэлым, гераічная гісторыя, эпахальныя падзеі. Такімібылі «Іліяда» і «Адысея», «Калевала» (старажытны літаратурны помнік скандынаўскіх народаў). Старажытныя ўсходнія славяне выказалі сябе ў славутым помніку слоўнага мастацтва « Слова аб паходзе Ігаравым ». Напісана яно было, невядомым аўтарам (ёсць версія — Кірылам Тураўскім) у 1185—1187гг.,памеркаванню літаратуразнаўцаў. Твор гэты ўхваляе гераізм славянаў, што выступілі супроць полаўцаў, шукаючы сабе і Радзіме славы. I хай не перамаглі ў чарговы раз, хай князь Ігар апынуўся паланёным, ды затое вораг адчуў магутнасць клінка сыноў народа. I княжна Яраслаўна, і князь Святаслаў, і ўся прырода аплакваюць няўдачу ваяроў. А кіеўскі князь Святаслаў да таго ж асуджае Ігара і яго таварышаў па паходзе за няўзгодненасць дзеянняў, як зараз скажуць, сепаратызм, у сваім «залатым слове». Але духоўнасць твора надзвычай высокая. Калічытаем яго, пераконваемся, што аўтар любіць сваю Радзіму, свята шануе яе сыноў, ганарыцца тым, што ён —сын рускай зямлі. Па паэме напісана опера «Князь Ігар». У сувязі з 800-годдзем з'яўлення твора была выдадзена энцыклапедыя «Слово о полку Игореве» пад рэдакцыяй М.Г.Булахава. Помнік адначасова з'яўляецца і гераічнай паэмай, і патрыятычнай песняй, і сумнай элегіяй, і эпапеяй, у якой адбіліся многія праявы жыцця ўсходнеславянскіх народаў. Нас, беларусаў, «Слова» цікавіць не менш, чым рускіх і ўкраінцаў. У гэтым помніку адбілася гісторыя будучых земляў Вялікага княства Літоўскага: лес Полацкага княства, якое сапернічала з Кіеўскім, і яго магутнага ўладара Усяслава Чарадзея, сеча з ворагамі на рацэ Нямізе каля Мінска (цяпер яна закаваная ў бетон і працякае па цэнтры старадаўняга горада) у сакавіку 1067 года. У рэчышчы галоўнай другой Думкі «Слова» — заклік да яднання славянскіх земляў перад татара-мангольскім нашэсцем — «беларускія часткі» літаратурнага помніка ўспрымаюцца як самыя каштоўныя і вартасныя. Яго аўтар як бы заклікае чытачоў: «Глядзіце, што здарылася на зямлі нашай, як раз'ядналася агульная дзяржава, браты паўсталі супроць братоў!». Некалькі радкоў пра Усяслава я запомніла. Яны прачулыя, яркія і трапна характарызуюць вядомага гістарычнага дзеяча Беларусі, дзеда будучай асветніцы Ефрасінні Полацкай:
     
     Усяслаў-князь людзям чыніў суды,
     Радзіў князям гарады...
     ....................................
     Яму ў Полацку пазвоняць ютрань рана
     У званы Святое Сафіі,
     А ён той звон чуе ў Кіеве.

     
     I ў пазнейшых летапісах, і у літаратурных творах, асабліва ў рамане Леаніда Дайнекі «След ваўкалака», будуць прадоўжаны традыцыі неўміручага «Слова» напаказ Усяслава вялікім ваяром, патрыётам, смелым, знаходлівым чалавекам, які рупіўся пра край і народ свой. Не выпадкова ў рамане Дайнекі шмат увагі аддаецца паказу таго, як абраны вялікім князем кіеўскім, вызвалены з драўлянага поруба Усяслаў даведваецца пра кепскія справы ў Полацку і прымае рашэнне ехаць на Радзіму. Вельмі выразныя, маляўнічыя і жудасныя радкі «Слова» пра бітву на Нямізе. Гэтыя радкі пазней будуць выкарыстаны беларускімі пісьменнікамі пры адлюстраванні ваенных падзей. Герой рамана Зарэцкага «Вязьмо» Галілей, відаць, таксама пад уражаннем неўміручага помніка спявае сваю песню пра тое, што хутка «лягуць мёртвых цел пракосы». Паказ бітвы як крывавага жніва і малацьбы — у традыцыях іншага нацыянальнага фальклору. Прывяду радкі з «Слова», што легка запамінаюцца, бо надзвычай вобразныя, афарыстычныя:
     
     На Нямізе галовы сцелюць снапамі,
     харалужнымі малоцяць цапамі,
     жыццё кладуць на таку злюцела,
     веюць душу ад цела.
     Нямігі крывавыя берагі
     не збожжам былі засеяны зноў —
     засеяны касцьмі рускіх сыноў.

     
     Калічытаеш такія радкі, здзіўляешся і гістарычнай дасведчанасці яе пакуль што невядомага аўтара, і вобразнасці, якая перайшла з помніка ў наступныя стагоддзі. Аднак больш за ўсё нас захапляе і трымае ў палоне гуманістычны пафас, пачуццё патрыятызму, чуццё Радзімы, што пранізваюць літаральна кожны радок твора. I няхай палотны грэкаў значна даўжэйшыя, шырэйшыя па ахопу падзей, а таму і народнае і дзяржаўнае жыццё грунтоўней паказана ў іх, але мастацкае палатно ўсходніх славян выявіла найперш характар будучых нязломных духам народаў, якія нібы прадчувалі сваю трагедыйную наканаванасць. Прадчувалі і супроцьстаялі ей. Дзякуй богу, што выжылі, выстаялі.
     «Слова» хвалявала Янку Купалу. Ён пераклаў яго спачатку прозай у 1919 г., калі на карту быў пастаўлены лес беларусаў, рускіх, украінцаў: ішлавайна, маглазнікнуць, загінуць спадчына — Старонка Родная. Дарэчы, пераклад помніка супаў з працай паэта над самымі балючымі і трывожнымі вершамі ў 1918—1920 гадах пра заняволеную Беларусь, пра «беспуцінне» (бездарожжа) ў завірусе і «зацьмішчы» ды «завеі» («Паязджане»), пра згубленую славу, растрачаную мужнасць («З павяўшай славы»), пошук свайго адметнага шляху ў жыцці і не менш трывожнымі публіцыстычнымі артыкуламі пра незалежнасць і годнасць нашай краіны. У 1921 г. выдатны пясняр перакладзе знакаміты помнік на беларускую мову вершам. Мы маем таксама пераклады «Слова» на беларускай мове выдатнага беларускага пісьменніка і дзеяча адраджэння Максіма Гарэцкага (1922). Гэтай удзячнай справай займаліся А.Пушкін, Т.Шаўчэнка, А.Міцкевіч, нашы майстры мастацкага слова Р.Барадулін, І.Чыгрынаў, Я.Крупенька. За межамі Беларусі яго таленавіта пераклала на беларускую мову паэтка-эмігрантка Наталля Арсеннева.
     Такія помнікі, як «Слова аб паходзе Ігаравым», не знікаюць бясследна. Яны ўплываюць на ўсю наступную літаратуру, асвятляючы яе промнямі гуманістычных ідэй, заклікаючы шанаваць такія агульначалавечыя каштоўнасці, як Радзіма, маці, гонар, праўда і многія іншыя.
     Можна сказаць, перайначыўшы агульнавядомы афарызм: «Усе мы выраслі з «Слова аб паходзе Ігаравым».