Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Выпрабаванне смерцю i чалавечнасцю
     Перагорнута апошняя старонка кнігі Святланы Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі». Не магу сказаць, што я прачытала яе на адным дыханні. Падоўгу чытаць не магла: не было сіл, станавілася страшна. Некалькі разоў запэўнівала сябе, што чытаць болын не буду, што лягчэй усяго не ведаць. Аднак праходзіў дзень — і я зноў цягнулася да кніжкі. Зразумела, што не дачытаць не змагла. Хаця б таму, што гэта мой абавязак перад загінуўшымі. Прыкра ад думкі, што амаль усе яны — мае равеснікі. Гляджу на сваіх хлопцаў-аднакласнікаў, уяўляю, што на гэтай чалавечай бойні яны, і становіцца не па сабе.
     Са старонак кнігі Святланы Алексіевіч гучаць галасы воінаў, што прайшлі праз жудасную вайну ў Афганістане, іх матак і сяброў, іх жонак, што засталіся ўдовамі. Святлана Алексіевіч пісала сваю кнігу не па прачытаным і не па пачутым матэрыяле. Яна двойчы пабывала на афганскай зямлі, бачыла там забітых і калек, гутарыла там з нашымі хлопцамі і з палоннымі душманамі.
     Кніга «Цынкавыя хлопчыкі» хвалюе сэрца. На яе старонках мы сустракаемся з людзьмі, з іх болем і горыччу, чуем маналогі і дыялогі, запісаныя на магнітную стужку. Л. Тал стой у рамане «Вайна і мір» сказаў, што вайна — «страшная справа, якая здзяйсняецца не па волі людзей, а па волі таго, хто кіруе людзьмі і светам». Святлана Алексіевіч працягвае тэту думку. На старонках яе твора гучыць прысуд тым, хто распачаў тэту крывавую бойню, хто паслаў нашых хлопцаў на смерць і калецтва, калі не фізічнае, то маральнае.
     Вярнуўшыся з афганскай вайны, героі кнігі Святланы Алексіевіч выразна ўсведамляюць свае памылкі, дакараюць сябе за нечалавечыя ўчынкі. Але віну за ўсе гэтыя жудасці ўскладаюць не толькі на сябе, але і на дзяржаву, на народ, які замест таго, каб гучна біць на ўвесь свет трывогу, нема маўчаў. Бяда станавілася бядою толькі тады, калі яна прыходзіла ў дом. Бацькі загінуўшага, галосячы над труною сына, бясконца паўтаралі: «За што? Чаму?» Але ніхто тады на ўвесь голас не хацеў і не змог бы адказаць ім на гэтыя пытанні.
     У маёй вёсцы жыве жанчына, якая, пахаваўшы свайго сына Віктара, які загінуў у Афганістане, страціла розум. Яна цяпер не жыве, а толькі існуе на свеце. I я, прачытаўшы кнігу Святланы Алексіевіч, упэўнена, што такі выпад ак не адзіны. Афганская вайна са смерцю роднага сына адбірала ў бацькоў радасць жыцця, перакрэслівала ўвесь сэнс далейшага існавання на зямлі. Адсюль можна зрабіць вывад: падлічваючы ахвяры Афганістана, трэба ўлічваць і тых, хто загінуў і гіне з-за іх.
     Задача, якую ставіць перад сабой Святлана Алексіевіч у «Цынкавых хлопчыках», — дапамагчы нам зразумець сутнасць афганскай вайны, паказаць яе бесчалавечнасць і жахі і, разам з тым, раздзяліць віну маладых хлопцаў на ўсё нашае грамадства, грамадства, якое падманам паслала юнакоў на смерць і калецтва.