Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Водгук на верш Дануты Бічэль-Загневатай "Будучыня Беларусі — старажытныя кнігі Скарыны"
     Прачытаўшы верш першы раз, адразу разумеет, што ён вельмі глыбокі па сваім змесце і нясе ў сабе шмат цікавых думак.
     «Будучыня Беларусі — старажытныя кнігі Скарыны» — гэта першыя радкі верша. Але і яны нясуць у сабе вельмі вялікі сэнс. Ён заключаецца, на мой погляд, у вяртанні Беларусі да сваіх каранёў. У гэтым Д.БічэльЗагнетава і бачыць будучыню Беларусі. I я з ёй поўнасцю згодна. Толькі ведаючы і вывучаючы сваю гісторыю, традыцыі, мову ды і ўвогуле культуру, мы зможам стаць на адзін узровень з іншымі нацыямі і з годнасцю заявіць аб сабе.
     Ну а спадчына ў беларусаў багатая і разнастайная. Сярод нашых продкаў было вельмі шмат адукаваных і таленавітых людзей, гатовых прынесці сябе на алтар у ахвяру навукі і культуры. I вось адзін з іх — Ф.Скарына, якому і аддае даніну паэтэса ў сваім вершы. «Натхненне і талент нашчадкаў, — лічыць яна, — у вобразах вершаў Скарыны...» Гэта значыць, што ў вобразе Скарыны мы павінны шукаць натхненне, таму што ён вучыўся, працаваў, выдаваў свае кнігі для сваіх нашчадкаў. I кнігі яго сапраўды здольныя натхніць. Яны прасякнутыя думкамі, хваляваннямі самога Скарыны, яго патрыятычнымі пачуццямі. I запас іх у яго творах не змяншаецца. У чым я таксама згодна з паэтэсай. Сапраўды, колькі разоў не чытаеш яго творы, усё роўна кожны раз знаходзіш у іх нешта новае. I нават дзіву даешся, як у некалькіх простых словах Ф.Скарына дакладна і глыбока перадае нам свае думкі. Прыкладам таго можа быць яго знакамітая прадмова да кнігі «Юдзіф», дзе кожнае спалучэнне слоў нясе сваё самастойнае адценне і надае гэтым своеасаблівую афарбоўку ўсёй прадмове. Але Скарына акрамя таго, што ён пераклаў Біблію і напісаў да яе прадмовы, зрабіў і яшчэ немалаважны ўчынак: ён ілюстраваў Біблію, а галоўнае — надрукаваў яе. Таму, гаворачы словамі Д.Бічэль-Загнетавай:
     
     ... як бы тут не прыйшлося
     адольваць упорысты лёс, —
     выйграў нам час Скарына.

     
     Гэта апошнія радкі верша. Яны таксама шмат аб чым мне гавораць. А менавіта тое, што Скарына, дакладней яго кнігі, далі нам цудоўную спадчыну, якую мы — яго нашчадкі — павінны выкарыстаць для пабудовы будучага жыцця. Яны — тая грунтовая аснова, якая нам зараз так неабходна.