Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Актуальнее, надзённае, набалелае...
     Пішучы верш, кожны пазт жадае, каб яго твор крануў сэрцы тых людзей, якія будуць яго чытаць, асабліва, калі тэма верша вельмі актуальная, надзённая, набалелая. Напрыклад, мова.
     Колькі вялікіх людзей, паэтаў, пісьменнікаў звярталася да гэтай гэмы! Смуткуючы па занядбанай, зняважанай мове, яны, нягледзячы ні на што, заклікалі людзей, беларусаў, горда падняць галовы, смела глянуць у будучыню, адрадзіць сваю мову, культуру, адрадзіць сябе як нацыю. Але людзі маўчалі. Яны апусцілі рукі. Гэта сумна, гэта балюча. Такія адносіны да свайго, да роднага вельмі раняць сэрца беларуса, пакідаючы там толькі смутак і святы боль.
     Гэтыя пачуцці леглі ў аснову аднаго з вершаў Ніла Гілевіча. Ён не даў яму назвы. Можа быць, спадзяваўся на тое, што, прачытаўшы верш, людзі самі зразумеюць, якая павінна быць у яго назва.
     
     Замірае,
     Сціхае
     Мая залатая дуброва,
     Асыпае, скідае на дол
     Свой задумлівы убор.

     
     Здаецца, проста прыгожая лірычная замалёўка восеньскага пейзажу. Аднак гэта не зусім так. Восень — пара замірання прыроды, шэрых дажджоў, а ў душы чалавека — суму, роспачы і адчаю. Пацверджаннем тут могуць паслужыць наступныя радкі верша:
     
     Не звініць і не льецца
     Раздольна-вячыстая мова,
     Толькі шорхат сухі пад нагамі,
     Як скарга-дакор.

     
     Неяк міжвольна ўзнікае перад вачыма лес у восеньскім развітальным убранні, чорнае, гнілое лісце, якое яшчэ нядаўна шапацела пад нагамі, весела заліваючыся своеасаблівым, не бачным нікому смехам.
     А потым — першая беларуская кніга, старанна надрукаваная, радасць у вачах першадрукара, а праз некалькі год — вялізныя кучы спаленых на вогнішчы такіх жа самых кніг. Прайшлі стагоддзі, але амаль нічога не змянілася. Нават зараз, у наш час, можна ўбачыць выкінутыя беларускія кнігі, пачуць гутарку, якая складаепда з рускіх слоў уперамешку з беларускімі... Гэта восень мовы, пара яе замірання. Паралелізм, выкарыстаны Н. Гілевічам, дае нам гэта адчуць, зразумець сэрцам.
     Але ўсё ж мова — жывая. Яна «замірае, сціхае, не звініць, не льецца», але ж некалі яна была «раздольна-вячыстай», яна «спявала, гукала, гула». Як той маленькі лісточак, наша мова прагнула ўзвысіцца, атрымаць сілы, каб «шмат радасці чулася ў кожным разбуджаным гуку», каб сіла «ўкладалася ў сокат, і строкат, і свіст», каб, як парастак, стаць праз некаторы час магутным дрэвам.
     Колькі эпітэтаў, метафар і параўнанняў можна сустрэць у вершы Н. Гілевіча. Ён бачыць мову «раздольна-вячыстай», «радаснай», параўноўвае яе росквіті заняпад з летам і восенню, прыгожа малюе карціны прыроды, але верш чамусьці сумны, ён прымушае задумацца. У ім гучыць пытанне:
     
     Дзе ж падзелася ўсё,
     Што заместа вячыстага слова —
     Толькі шорхат сухі пад нагамі,
     Як скарга-дакор?..

     
     Словы «як скарга-дакор» паўтараюцца ў вершы некалькі разоў. Чаму так? Гэта і ёсць дакор, гэта і ёсць скарга. Дзе мы згубілі сябе? Апусціўшы вочы, ніводзін беларус не адкажа вам на гэта пытанне. Не адкажу і я.
     Але ўсё ж у маім сэрцы ёсць надзея на тое, што наша мова стане такой, якой яе хочуць бачыць мільёны людзей. I гэтаму дапаможа не столькі палітыка беларусізацыі, колькі сапраўднае адчуванне сваей мовы, сваей культуры, якое павінна прыйсці да кожнага чалавека паасобку, адчыніць нейкія патаемныя дзверцы ў яго сэрца. Трэба гаварыць аб нашай мове, ствараць такія творы, каб за мяжой зайздросцілі, што ў нас такая мова, і каб у замежных бібліятэках захоўвалася не толькі першая надрукаваная беларускім шрыфтам кніга, але і шматлікія творы, якія ствараюцца сучаснымі пісьменнікамі і паэтамі.
     А на адчайнае запытанне Н. Гілевіча я хацёла б адказаць словамі Пімена Панчанкі:
     
     Кажуць, мова мая аджывае
     Век свой ціхі, ей знікнуць пара.
     Для мяне ж яна вечна жывая,
     Як раса, як сляза, як зара.

     
     На мой погляд, кожны чалавек павінен верыць у тое, што пасля халадоў восені і зімы абавязкова прыйдзе пяшчотная вясна і цяпло лета, а наша раздольна-вячыстая мова ўсё ж яшчэ будзе ліцца і звінець.