Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

"Якая цудоўная родная мова!"
     Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з'яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты, але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе. Памятаеце, як у далёкія часы пакутавалі людзі, якім трэба было адрачыся ад роднай мовы, ад радзімы. Цяпер мы павінны адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы.
     У сваім вершы Ніл Гілевіч добра паказаў, як квітнее мова і як яна знікае. У творы аўтар параўноўвае залатую дуброву з нашай мовай. Канешне, можна сказаць, што мова наша залатая, бо яна багата прыгожымі словамі, выразамі, у кожнае слова чалавек укладваў душу, але нельга параўнаць мову з дубровай. Прыйдзе халодная пара — і дрэвыскінуць трапяткія лісточкі, ахутаюцца сном, а наша родная мова павінна жыць, узбагачацца, не загінуць. Мы ж будзем дапамагаць ей. Дуброве нельга дапамагчы, але мове можна. Трэба толькі шанаваць, аберагаць, змагацца за яе. «Наша мова — гэта народны скарб. Яго нельга не шанаваць, як нельга не шанаваць родны народ», — з хваляваннем гаварыў Іван Мележ.
     Як усё ж такі трэба аберагаць родную мову? Якая яна, наша мова? Чаму мы яе шануем? Адказы на гэтыя пытанні кожны знойдзе ў сваім сэрцы, у душы. На гэтыя пытанні людзі імкнуліся адказаць на працягу; шматлікіх стагоддзяў, у розныя часы. Жыццё людзей, якія вымушаны былі пакінуць радзіму, было цяжкім, невыносным. Яны не маглі размаўляць на роднай мове, не маглі прытуліцца да роднай зямлі, а гэта самая страшэнная кара. Але вернемся да нашых спрадвечных пытанняў. Адзін вельмі знакаміты чалавек гаварыў: «Мова ласкавая і мілагучная, як песня». Таму мы павінны «спяваць», гаварыць на сваей мове, вучыць іншых размаўляць на ей. «Чалавек — гэта цэлы свет», — сказаў Кузьма Чорны. Значыць, чалавек можа ўсё: можа ўзбагаціць нашу мову, можа аберагаць яе, змагацца за яе, каб не страціць зусім. «Хто забыў сваіх продкаў — сябе згубіў, а хто забыў сваю мову — усё згубіў».
     Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. У мяне ёсць сябар, які вельмі любіць, шануе сваю мову, выступав ў яе абарону. Ён сказаў: «Люблю сваю мову за тое, што яна прыгожая і мілагучная, што яна дае людзям тое, без чаго нельга жыць. Люблю сваю мову за тое, што яна самая найлепшая за ўсе мовы ў свеце. За яе я пайду змагацца, пайду абараняць маю мову. Мова і я — гэта адзінае цэлае». Так павінен думаць кожны з нас аб сваей роднай мове. Любоў да яе павінна праяўляцца ў кожным нашым слове, у кожным гуку.
     Мы павінны абараняць нашу мову, бо яна самая прыгожая і самая цікавая. Мова — гэта наша спадчына:
     
     Ад прадзедаў спакон вякоў
     Мне засталася спадчына;
     Паміж сваіх і чужакоў
     Яна мне ласкай матчынай.
     
     Аб ей мне баюць казкі-сны
     Вясеннія праталіны,
     I лесу шэлест верасны,
     I ў полі дуб апалены...
          Янка Купала